вярта́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вяртацца — вярнуцца ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абарача́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Здольны вяртацца ў свой першапачатковы, зыходны стан. Абарачальныя працэсы. Абарачальныя рэакцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярна́ццавяртацца’ (петрык., Мат. Гом.), ‑рт‑ змянілася на ‑рн‑, відаць, пад уплывам вярну́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сэ́дас, ‑а, м.

Абл. Месца жыхарства, сяліба; котлішча. Трэба было вяртацца назад, у горад. Але .. [Язэпа] цягнула на стары бацькаў сэдас. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спружы́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. і (рэдка) зак.

1. Змяняць (змяніць) сваё становішча пад уздзеяннем якой-н. сілы і вяртацца (вярнуцца) ў ранейшае становішча пасля спынення гэтага ўздзеяння; аказваць (аказаць) супраціўленне ціску.

Кладка спружыніць пад нагамі.

2. перан., што. Напружваць, рабіць (зрабіць) пружыністым, пругкім (разм.).

С. мускулы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выруча́ться

1. выруча́цца; (освобождаться) вызваля́цца; (спасаться) вырато́ўвацца;

2. (о деньгах) выруча́цца; (торговлей — обычно) утарго́ўвацца; (возвращаться — о потраченном капитале) вярта́цца; (получаться) атры́млівацца;

3. страд. выруча́цца; вызваля́цца; вырато́ўвацца; дапамага́цца; утарго́ўвацца; вярта́цца, атры́млівацца; см. выруча́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́ша, прысл.

Пяшком, пехатой. — Ну, таварышы, злазьце, — сказаў шафёр пасажырам. — Далей пеша, а мне трэба вяртацца. Новікаў. Ні конна, ні пеша ніхто не пралезе. Згубілася сцежка у Вокаўскім лесе. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаралізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад спаралізаваць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане паралічу. Як толькі стаў вяртацца зрок і пачалі варушыцца пальцы на спаралізаванай руцэ, .. [Чорны] зноў узяўся за пяро і вярнуўся да творчасці. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярну́цца (БРС, Бяльк.) ’нахіляцца, паварочвацца’ (БРС). Укр. верну́тися ’вярнуцца; кружыцца (аб галаве)’, рус. вернуться ’вярнуцца назад’, ст.-рус. вернутися ’тс’, славен. vŕniti se ’вярнуцца, вяртацца’, серб.-харв. вр́нути се, макед. врне се, балг. върна се ’тс’ паходзяць ад кораня vert‑/vort‑/vъrt‑ і суф. nǫti (). Гл. яшчэ вярну́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разгрузі́цца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.

1. Вызваліцца ад грузу. — З машынай я, — прысеў на край крэсла Міхась. — Разгрузіўся. Дай думаю, зайду, можа груз у наш бок знойдзецца. Чаго паражняком вяртацца. Б. Стральцоў.

2. перан. Разм. Вызваліцца ад часткі работы, ад дадатковай нагрузкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)