Вапе́р. Гл. вяпрук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бо́ровI

1. (кабан) парсю́к, -ка́ м.; вяпру́к, род. вепрука́ м.;

2. (о толстом, неповоротливом человеке) прост. парсю́к, -ка́ м.; вяпру́к, род. вепрука́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Апру́к, опру́к (ДАБМ, 886). Гл. вяпрук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сяро́дак, ‑дку, м.

Абл. Асяродак (у 1, 2 знач.). Нарэшце [Ігнат] зрабіў сабе пару і задам, быццам той вяпрук, калі яго сілай заганяюць у хлеў, папоўз у сяродак стажка. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вепрь вяпру́к, род. вепрука́ м., вепр, род. ве́пра м.; дзік, род. дзіка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ве́пер (Шат.) ’кабан’. Ст.-рус., ст.-слав. вепрь, рус. вепрь, укр. вепр, ве́пер, польск. wieprz, чэш. vepř, балг. ве́пър, серб. ве̏пар. Прасл. *veprьвяпрук’ (магчыма, раней назоўнік i‑асноў). І.‑е. сувязі не вельмі пэўныя. Тлумачэнні: 1) роднасць з лат. veprisвяпрук’ (але, можа, гэта запазычанне з рус. мовы); 2) роднасць з лац. veprēs ’цярновы куст’ (першаснае значэнне слова *veprь магло быць ’шчаціністы, калючы’); 3) роднасць са ст.-інд. vápati ’рассыпае (семя)’; 4) сувязь з лац. aper, ст.-в.-ням. eburвяпрук’ (ням. Eber). Не выключаецца, аднак, што *veprь — старое «праеўрапейскае слова». Гл. Фасмер, 1, 292 (там і літ-pa). Параўн. Махэк₂, 684.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзік ’дзік, вяпрук’ (БРС). Рус. дыял. дик, укр. дик ’дзікая свіння’, польск. dzik ’тс’. Да слав. *dikъ ’дзікі і да т. п.’ Гл. Слаўскі, 1, 204.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сы́ты, -ая, -ае.

1. Які наеўся, не адчувае голаду; які поўнасцю здаволіўся.

С. (наз.) галоднаму не спагадае (прыказка). Сытае дзіця.

2. Тлусты, укормлены.

С. вяпрук.

3. Які ўтрымлівае шмат тлушчу.

Сытае мяса.

4. перан. Які жыве ў дастатку, у раскошы; заможны, багаты (разм.).

Сытыя дзялкі.

Сытае жыццё.

Сыты па горла (разм., неадабр.) — з лішкам, дастаткова каму-н. чаго-н.

|| наз. сы́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тупары́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. З тупым, шырокім рылам, мордай. Тупарылы галавень. Тупарылы вяпрук. // Груб. З пляскатым, шырокім тварам (пра чалавека).

2. Які мае тупую, шырокую пярэднюю частку (пра прадметы). Тупарылыя баржы. Тупарылыя танкеткі. □ Тупарылыя чорныя грузавікі адзін за адным мільгаюць у кароткім абсягу шашы, які адкрываецца Шуравым вачам. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бра́га, ‑і, ДМ бразе, ж.

1. Рошчына з соладу, мукі і бульбы, з якой гоняць спірт. // Адходы пасля такой перагонкі ў выглядзе рэдкага цеста. Каля хлеўчука ў кутку грэўся на сонцы здаравенны вяпрук.., адкормлены брагай. Дуброўскі.

2. Пітво дамашняга вырабу з хмелем і цукрам; бражка. Дацэнт ведаў рэцэпт, як зварыць моцную брагу, такую брагу, што ад трох шклянак чалавек п’яным рабіўся. Колас. [Шаблюк:] — Хадзем, я вас мядовай брагай пачастую. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)