мярэ́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад мярэжыць.
2. у знач. прым. Вышыты мярэжкай, з мярэжкай. Мярэжаная манішка. Мярэжаная сурвэта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вышыва́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вышываць. Падушка, вышываная гладдзю.
2. у знач. прым. Аздоблены вышыўкай; вышыты. Вышываны абрус. Вышываная кашуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыга́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Самаробная папяроса, самакрутка. Марцін выцягнуў з кішэні вышыты капшук, скруціў цыгарку. Мележ. Юрка скручваў цыгарку, насмешліва папракаў прыяцеля. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стро́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад страчыць (у 1 знач.).
2. у знач. прым. Прышыты строчкай. Страчаныя кішэні.
3. у знач. прым. Вышыты строчкай; выстрачаны. Строчаны настольнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Вы́шыць, вы́шыты ’сплесці (скрынку з саломы)’ (драг., Выг. дыс.). Гл. шыць. У семантычных адносінах параўн. укр. пошива́ти ’крыць страху саломай’, польск. poszyć, чэш. poši(va)ti, серб.-харв. pòšiti ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Набожнік ’вышыты рушнік, які вешалі на абразы’ (Касп., Сцяшк., Др.-Падб., Дэмб. 1; бых., Янк. Мат., Гарэц.; круп., Нар. сл., Бяльк.), укр. чарн. набо́жнік ’тс’. Да багі ’абразы’, хутчэй за ўсё ў выніку сцяжэння набожны рушнік або па прадуктыўнай мадэлі, параўн. нарожнік, налобнік, нарукиўнік і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
я́сік, ‑а, м.
Абл. Маленькая падушка. У спальні стаялі два нікеляваныя ложкі, засланым квяцістымі капамі, на іх — пышныя падушкі з маленькай наверсе — ясікам. Пальчэўскі. Тата бухае.. [сяннік] на ложак, мама засцілае прасціной, зверху новай посцілкай, кладзе горачкай падушкі і на самы верх — маленечкі ясік, вышыты валошкамі. Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жупа́н, ‑а́, м.
Даўнейшае верхняе мужчынскае і жаночае адзенне з каляровага сукна ў палякаў, беларусаў і ўкраінцаў. Пшэбора зараз па парадку Скідае вопратку сваю, Наўперад зняў канфедэратку, Як сведку польскасці ў краю, А потым важна расшпіляе Зялёны вышыты жупан. Колас. Змардаваны, сумны, у жупане зялёным Круль драмаў, прылёгшы ў ботах на пярыне. Бажко.
[Польск. żupan.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мака́тка ’вышыўка або малюнак, якія вышываюцца на палатне і вывешваюцца на сцяну ў якасці аздобы’ (Сцяшк., Клім., Шатал.; З нар. сл.; Нар. лекс., Жыв. сл., Сл. ПЗБ), свісл. ’вышытая дарожка на стале’ (Шатал.). Запазычана з польск. мовы, дзе makata, makatka ’вышыты дыванік, дарожка’, ’штора з дарагой тканіны, парча, посцілка’ < тур. (араб.) makad ’дыванік, кілім’ (Брукнер, 319).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каўне́р, ‑няра, м.
Верхняя, часцей прышыўная частка адзення, якая прылягае да шыі. Вышыты каўнер. Каракулевы каўнер. Паставіць каўнер. □ Шэрае летняе паліто .. [Зараніка] стала плямістым, капялюш намок, і з абвіслых палёў сцякала за каўнер вада. Хадкевіч. Каўнер ціснуў горла, замінаў гаварыць. Мележ.
•••
Браць (узяць) за каўнер гл. браць.
За каўнер не капае гл. капаць.
Закласці за каўнер гл. закласці.
[Ням. Kolner.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)