эліксі́р, ‑у, м.
1. Выцяжка з раслін ці моцны настой на спірце, у кіслаце і пад., які ўжываецца ў медыцыне, касметыцы. Зубны эліксір. Мятны эліксір.
2. Жарт. Незвычайны, цудадзейны напітак.
•••
Жыццёвы эліксір — чарадзейны напітак, які імкнуліся атрымаць алхімікі для таго, каб захаваць маладосць, прадоўжыць жыццё.
[Фр. élixir з араб.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
экстра́кт, ‑у, М ‑кце, м.
1. Рэчыва з раслінных ці жывёльных тканак, якое атрымліваюць пры дапамозе якога‑н. растваральніка; выцяжка. — Шмат карысці дае чалавеку кара яліны, — працягваў сын.. — Яна ўтрымлівае таніды, з якіх здабываюць дубільныя экстракты. Мяжэвіч.
2. перан. Уст. Сціслая перадача зместу, сутнасці якога‑н. дакумента, твора і пад. Экстракт прамовы.
[Ад лац. extractus — выцягнуты, здабыты, атрыманы.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Насто́й 1 ’выцяжка з траў, раслін’ (Сл. ПЗБ), настойка ’настоеная на ягадах гарэлка’ (ТС), настоенка ’засыпаныя цукрам ягады’ (Ян.). Ад настойваць, настоіць ’зрабіць настой’; настоить водку ’зрабіць настойку з ягад, траў, пладоў’ (Растарг.), настая́цца ’доўга пастаяць’ і пад., да стаяць (гл.).
Насто́й 2 ’гной’ (ДАБМ). Ад настая́ць, стая́ць, параўн. стойла ’месца, дзе стаіць буйная рагатая жывёла’ і інш.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
насто́й, ‑ю, м.
1. Выцяжка з расліннага або жывёльнага рэчыва, змешчанага ў ваду або іншую вадкасць. Настой траў. □ Маці ні на крок не адыходзіла ад.. [Алеся], давала ніць чай з моцным настоем ліпавага цвету, пакрывала коўдрай, кажухом і чакала раніцы. Сіняўскі.
2. перан. Густы пах якога‑н. рэчыва (раслін, ягад і пад.). Вецер пах вадою і смаловым настоем далёкіх і блізкіх бароў. Грахоўскі. Разам з ранішнімі даліннымі туманамі ў паветры плаваў пахкі верасовы настой. Краўчанка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)