адце́рці, адатру́, адатрэ́ш, адатрэ́; адатро́м, адатраце́, адатру́ць; адцёр, -це́рла; адатры́; -цёрты; зак.
1. што. Трэннем выдаліць што-н. прысохлае, прыклеенае і пад.
А. бруд з вопраткі.
2. каго-што. Расціраючы, вярнуць адчувальнасць каму-, чаму-н.
А. шчокі з марозу.
А. ногі.
3. каго-што. Адціснуць, адцясніць; выцесніць (разм.).
А. саперніка.
4. што. Пашкодзіць, адцяць, прычыніўшы боль (разм.).
А. пальцы.
|| незак. адціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́ціснуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак., што.
1. Ціскам дастаць або, ціскаючы, выпусціць вадкасць з чаго-н.
В. сок з лімона.
В. слёзы (перан.: вымушана заплакаць; разм.). Слова не выціснеш з каго-н. (перан.: не прымусіш слова сказаць; разм.).
2. Ціскам выламаць.
В. шыбу.
3. перан. 3 цяжкасцю атрымаць што-н.
В. з гаспадаркі ўсё.
4. Тое, што і выцесніць.
5. Зрабіць пры дапамозе ціснення.
В. надпіс залатымі літарамі.
|| незак. выціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́теснить сов.
1. (тесня, удалить) вы́ціснуць, мног. павыціска́ць;
вы́теснить из толпы́ вы́ціснуць з нато́ўпу;
2. (заменить собой) вы́цесніць;
но́вая те́хника вы́теснила ста́рую но́вая тэ́хніка вы́цесніла стару́ю;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адце́рці, адатру, адатрэш, адатрэ; адатром, адатраце, адатруць; пр. адцёр, ‑церла; заг. адатры; зак., што.
1. Трэннем выдаліць што‑н. прыстаўшае, прысохлае. Адцерці пляму.
2. Расціраючы, вярнуць адчувальнасць каму‑, чаму‑н. Адцерці рукі.
3. Разм. Моцна напіраючы, адсунуць; выцесніць. [Назарэўскі:] — Такім парадкам мяне адцерлі ад маці і я астаўся адзін сярод натоўпу. Чорны. // перан. Прымусіць пакінуць каго‑, што‑н. Відаць было, што памочнік хацеў завалодаць адзін увагаю панны Ядвісі, а настаўніка адцерці. Колас.
4. Разм. Прыціснуўшы, прычыніць боль, пашкодзіць; адціснуць, адцяць. Адцёр дзвярамі пальцы. / у безас. ужыв. Адцерла нагу колам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ціснуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
1. Сціснуўшы, выпусціць, прымусіць выйсці на паверхню. Выціснуць сок з лімона. // перан. З цяжкасцю, вымушана сказаць што‑н., праявіць якое‑н. пачуццё. Настаўнік адчуваў сябе няёмка, але ўсё ж здолеў выціснуць некалькі слоў: — Дзіця.. [Ліда] яшчэ. Усё гэта пройдзе ў яе. Колас. [Касмыль] уздыхнуў і выціснуў на твары нешта падобнае на ўсмешку. Лынькоў. // перан. З цяжкасцю атрымаць што‑н. Калі б нават і ўдалося выціснуць з гаспадаркі патрэбныя для гэтага сто восемдзесят рублёў, дык ніколі не хопіць у старога адвагі аддаць зараз гэтакую кучу грошай. Крапіва.
2. Выдушыць; выламаць. Выціснуць шыбу ў акне.
3. Праціскаючы, выштурхнуць адкуль‑н. // перан. З дапамогай адпаведных захадаў прымусіць выйсці, выехаць, спыніць якую‑н. дзейнасць. Выціснуць з рынку збыту.
4. перан. Замяніць сабою; выцесніць. Гэтая думка [паехаць на цягніку] выціснула ў.. [Сцёпкі] ўсе іншыя думкі. Колас.
5. Зрабіць што‑н. пры дапамозе ціснення. Выціснуць надпіс залатымі літарамі.
6. Спец. Здабыць прэсаваннем. Выціснуць алею.
•••
Выціснуць слязу — заплакаць для паказу.
Выціснуць усе сокі — абяссіліць празмернай работай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)