нахі́мавец, ‑маўца; м.

Выхаванец нахімаўскага вучылішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліцэі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Выхаванец ліцэя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выхава́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да выхаванец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суво́равец, -раўца, мн. -раўцы, -раўцаў, м.

Выхаванец сувораўскага вучылішча.

|| прым. суво́раўскі, -ая, -ае.

Сувораўскае вучылішча — спецыялізаваная сярэдняя ваенная навучальная ўстанова, якая рыхтуе выхаванцаў да паступлення ў вышэйшыя ваенныя вучылішчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

курса́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Навучэнец курсаў.

2. Выхаванец ваеннай навучальнай установы. Курсант танкавага вучылішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суво́равец, ‑раўца, м.

Выхаванец сувораўскага вучылішча. Выйшлі ў парк на вучэнне сувораўцы — Баявыя суседзі мае. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выхава́нне (БРС, Нас., Яруш., Гарэц., Байк.). Запазычанне з польск. wychowanie ’тс’ (Кюнэ, Poln., 115), дзе яно з’яўляецца калькай франц. éducation (Унбегаўн, RÉS, 12, 45). З польск. wychowanka запазычана таксама бел. выхава́нка ’прыёмная дачка, выхаванка’, а бел. выхава́нец ’прыёмны сын, выхаванец’ з’яўляецца калькай польск. wychowaniec ’тс’ (Кюнэ, там жа). Улічваючы даўняе выкарыстанне (параўн. у Ф. Скарыны выхование — Воўк–Левановіч, Мова выданняў, 282) і шырокае распаўсюджанне гэтых слоў, нельга прыняць пункт гледжання Крукоўскага (Уплыў, 127) аб калькаванні рус. воспитанник, воспитанница ў бел. выхаванец, выхаванка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пито́мец книжн. гадава́нец, -нца м.; (о воспитании — ещё) выхава́нец, -нца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзетдо́мавец, ‑домаўца, м.

Разм. Выхаванец дзетдома. Дзетдомаўцы ўмеюць быць тактоўнымі, асабліва ў пытаннях, што тычацца паходжання і сваяцтва іх таварышаў. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пітава́цца ’харчавацца’ (Ян.), стараж.-рус., ст.-рус. питовати ’карміць’ (XIII–XIV стст. < XI ст.), питоватися ’ўжываць ежу’ (XI ст.), ’мець асалоду’ < питати < прасл. *pitati ’карміць’, параўн. рус. питать ’тс’, укр. пити́мий ’родны, блізкі’, пи́томецьвыхаванец’, славен. pítati ’карміць’, серб.-харв. пи̏тати, макед. питом ’прыручаны, свойскі’, ’лагодны, ціхі, рахманы’, питомецвыхаванец’, ст.-чэш. pitomý ’ціхі, лагодны’, чэш. ’дурны’ (у выніку мены значэння паводле назірання за жывёламі, якіх гадуюць у няволі: яны страчваюць свае прыродныя рысы і становяцца нібы “атупелымі” — Махэк₂, 452), ст.-слав. питѣти, пазней питати ’насычаць, карміць’, якое параўноўваюць з літ. piẽtūs ’абед’, pietáuti ’абедаць, перакусваць’, ст.-інд. pitú‑(m) ’ежа’, авест. pitu‑ ’тс’, piϑwā ’тс’, ’частка ежы’, і.-е. *poi̯‑, *pi‑ (гл. пе́ставаць; пір, піць). (Покарны, 833; Фасмер, 3, 268; Бязлай, 3, 44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)