выпе́трываць

‘выветрываць, высушваць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выпе́трываю выпе́трываем
2-я ас. выпе́трываеш выпе́трываеце
3-я ас. выпе́трывае выпе́трываюць
Прошлы час
м. выпе́трываў выпе́трывалі
ж. выпе́трывала
н. выпе́трывала
Загадны лад
2-я ас. выпе́трывай выпе́трывайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выпе́трываючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

карэ́ліць

высушваць што-небудзь, рабіць закарэлым (карэліць шубу на печы)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. карэ́лю карэ́лім
2-я ас. карэ́ліш карэ́ліце
3-я ас. карэ́ліць карэ́ляць
Прошлы час
м. карэ́ліў карэ́лілі
ж. карэ́ліла
н. карэ́ліла
Загадны лад
2-я ас. карэ́ль карэ́льце
Дзеепрыслоўе
цяп. час карэ́лячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

высу́шванне ср.

1. высу́шивание, просу́шивание;

2. высу́шивание;

3. перен. высу́шивание, иссуше́ние;

1-3 см. высу́шваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

высу́швацца несов.

1. высу́шиваться; обсу́шиваться; высыха́ть; см. вы́сушыцца;

2. страд. высу́шиваться; просу́шиваться; см. высу́шваць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пересу́шивать несов.

1. (всё, многое) сушы́ць, перасу́шваць, высу́шваць;

2. (заново) перасу́шваць;

3. (слишком высушивать) перасу́шваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сушы́ць ’рабіць сухім’, ’нарыхтоўваць у запас, высушваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Стан., ТС, Сл. ПЗБ). Укр. суши́ти, рус. суши́ть, польск. suszyć, в.-луж. sušić, н.-луж. sušyś, чэш. sušit, славац. sušiť, серб.-харв. су́шити, ст.-слав. соушити і г. д. Прасл. *sušiti ад *suchъ ’сухі’ (Махэк₂, 591). Борысь (588) мяркуе, што гэта першапачаткова быў каўзатыў да прасл. *sъchnǫti ’сохнуць’, на які пазней налажыўся адыменны (ад *suchъ) дзеяслоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сушы́ць, сушу́, су́шыш, су́шыць; су́шаны; незак.

1. што. Рабіць сухім (што-н. сырое, мокрае, вільготнае), трымаючы на паветры або ў цёплым месцы.

С. бялізну.

С. сена.

2. што. Нарыхтоўваць у запас, выдаляючы вільгаць з пладоў, раслін і пад.; высушваць, засушваць.

С. лекавыя травы.

3. перан., каго (што). Падрываць здароўе, знясільваць (разм.); рабіць чэрствым, нячулым.

Што ты сушыш сябе работай? Бяда сушыць жанчыну.

|| зак. вы́сушыць, -сушу, -сушыш, -сушыць; -сушаны.

|| наз. су́шка, -і, ДМ -шцы, ж. (да 1 і 2 знач.) і сушэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сушы́ць, сушу, сушыш, сушыць; незак., каго-што.

1. Рабіць сухім (што‑н. сырое, вільготнае, мокрае), трымаючы на паветры або ў цёплым месцы. Сушыць бялізну. □ Палажы сушыць валёнкі — Сам адпачывай. Астрэйка. Волька сядзела на печы — сушыла галаву пасля жыцця. Васілевіч. // і без дап. Рабіць празмерна сухім, пазбаўляючы неабходнай вільгаці. Сонца паліла няшчадпа, сушыла апошнія жнівеньскія травы. Шамякін. [Ліда] сама і не чула б, здаецца, таго, што ад рання сушыла смага. Брыль. / у безас. ужыв. А ў той год вельмі сушыла. Зямля, як жывая, енчыла, прасіла піць. Хомчанка. Ад смагі баляць патрэсканыя губы. Сушыць у роце. Сяргейчык. // Рабіць асушэнне, адводзячы ваду. А старыя і чуць не хацелі: — Не, не можна балота сушыць!.. Багун. // Выдаляць (ваду, вільгаць); асушаць. А як паднялося вышэй .. [сонца] і пачало сушыць расу на траве, тады павуціна доўгімі бліскучымі ніткамі пачала паўзці ў паветры. Нікановіч.

2. Нарыхтоўваць у запас, выдаляючы вільгаць з раслін, пладоў і пад.; высушваць, засушваць. Сушыць грыбы. □ Збіраў .. [Лявон] таксама розныя расліны і ягады, сушыў іх, потым даваў людзям ад розных хвароб. Кулакоўскі. Мяса .. [марскія людзі] не прывыклі запасіць надоўга, напрыклад, сушыць. Маўр.

3. перан. Разм. Падрываць здароўе, даводзячы да худзізны, знясілення. Гарачка сушыла сілы, як спякотлівы летні дзень высушвае расу. Асіпенка. Абхадзіў я за плугам палетак, Хоць яшчэ быў зусім малалетак. Працаваў аж да сёмага поту, Заядала, сушыла работа. Хведаровіч. // Мучыць, мардаваць. Твар [дзяўчынкі] быў учарнелы і завостраны. Вялікі неспакой сушыў яго. Чорны.

4. перан. Рабіць сухім, чэрствым, нячулым. У глыбокім маўчанні з прыроднаю сілай Зліваюцца душы, Збліжае нас час да [вячэрняга] схілу — А сэрцаў не сушыць! Буйло.

•••

Сушыць вёслы — трымаць вёслы над вадой, кінуўшы веславаць.

Сушыць галаву (мазгі) — клопатам, думкамі займаючы галаву, падрываць сабе здароўе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)