хі́тры, -ая, -ае.

1. Вынаходлівы, умелы, дасціпны.

2. Выкрутлівы, які дзейнічае скрытна, не яўна.

Х. хлопец.

3. Які выражае дасціпнасць, спрыт, умельства.

Х. погляд.

Хітрая ўсмешка.

4. Разлічаны на ўвядзенне каго-н. у зман.

Хітрая палітыка.

5. Зроблены з умельствам, выдумкай, сакрэтам.

Х. механізм.

|| наз. хі́трасць, -і, ж. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зате́йливый

1. (вычурный) вы́чварны; (замысловатый) мудраге́лісты; (витиеватый) напы́шлівы; (забавный) заба́ўны, ціка́вы;

2. (остроумный) дасці́пны; (изобретательный) вынахо́длівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хітру́шчы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і хітрэнны. Ён [брат], хітрушчы і вынаходлівы, прыдумаў версію, паводле якой на Васіля напалі партызаны, і, маўляў, таму давялося самому выратоўвацца — уцякаць. Кавалёў. Ахметка ссунуў на патыліцу цюбецейку і зірнуў на Люсю і Валю хітрушчымі вачыма. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сці́пны ’паважны; скромны, сарамлівы’ (Нік., Оч.), ’лоўкі, акуратны’ (Касп.), ’хто ўмее добра працаваць’ (докш., ушац., Пан.), ’працалюбівы’ (Шат.). Відаць, узыходзіць да чэш. vtípnýвынаходлівы, кемлівы, лоўкі, дасціпны’ няяснага паходжання (выводзяць з *tipati ’ўпіхваць, уціскаць’, гл. Борысь, 121), верагодна, праз польскае пасрэдніцтва, дзе пераважаюць формы *stip‑ з прыстаўкай (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 50). Гл. дасціпны, досціп (гл.) з выпадзеннем ў (Станкевіч, Язык, 1029), параўн. ст.-бел. недовсципъ, недовтипъ ’някемлівасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́харэц ’зух’ (Бяльк.). Няясна; параўн. рус. ухарь ’тс’, якое Фасмер (4, 178) лічыць вытворным ад выкл. ух, гл. вух, ух, хутчэй ад дзеяслова ухать, гл. вухаць; параўн. таксама бранск. ву́ха ’бойкі, вынаходлівы хлопец’ і мсцісл. уга́р ’разудалы’ (Юрч. Сін.). Магчыма, звязана з вухры́ць ’настаўляць, вучыць’ (гл.); параўн. наву́хрыць ’намуштраваць’, падву́хрыць ’падвучыць каго, падбіць’ (Бяльк.). Прымаючы пад увагу мсцісл. угар, можна дапусціць сувязь з польск. ogar, чэш. ohař, ц.-слав. огаръ ’ганчак’, далейшая гісторыя якога застаецца няяснай (магчыма, запазычанне з усходніх моў; гл. Фасмер, 3, 117; Махэк₂, 410 і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рашу́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прымае рашэнні смела, без хістанняў і не спыняецца перад цяжкасцямі ў іх выкананні. Перад Юркам і зараз, як жывы, стаяў смелы, рашучы, вынаходлівы і справядлівы капітан Немо. Курто. Чалавек Мікалай, хоць і пісьменны, але не надта рашучы, таксама не надта бывалы на свеце, ды яшчэ натуру мае спакойную. Чорны. // Дзейсны, моцны або энергічны. Рашучыя меры.

2. Канчатковы, пэўны, які ўяўляе сабой рашэнне. Затрымцела Ганна, пачуўшы рашучую пастанову Петруся. Нікановіч. // Які не дапускае пярэчанняў, цвёрды, катэгарычны. Рашучая прапанова. Рашучае асуджэнне. □ Жэнька .. кінуў у цемру рашучы загад: — Серада, устань! Падыйдзі сюды. Брыль. // Які выяўляе непахіснасць у выкананні прынятых рашэнняў. Рашучы выгляд. Рашучы жэст. Рашучы твар.

3. Найбольш важны, які вызначае далейшы ход, развіццё чаго‑н.; рашаючы. Пеця быў упэўнены, што гэты бой будзе адным з самых рашучых і жорсткіх баёў, у якіх толькі [Бумажкова] спадзяваліся як на чалавека, які ў рашучы момант дасць верную параду. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увішны́, ‑ая, ‑ое.

1. Жвавы, спрытны ў рухах, у дзеянні. Увішны ў рабоце. □ Мая гаспадыня была ўвішная, рухавая кабета, нягледзячы на свае пяць дзесяткаў год. М. Стральцоў. Ішла [Ліда] чамусьці занадта павольна, хоць звычайна была вельмі порсткая, увішная. Кулакоўскі. У новай Тэклінай хаце ўвішныя жанчыны ўжо расстаўлялі на сталах пачастункі. Краўчанка. / Пра жывёл, птушак. Зрэдку папісквалі, пырхаючы з галінкі на галінку, увішныя каралькі. Паслядовіч. // Уласцівы такому чалавеку; спрытны. [Хлопец] так быў заняты працай, што, здавалася, нічога не заўважаў вакол — рухі разлічаныя, дакладныя, увішныя. Ваданосаў. Увішная постаць .. [Анатоля] мільганула ў праёме дзвярэй. Хадкевіч. Аксеня аж здзівілася: «Хутка робіш, хутка... Рукі твае ўвішныя...» Пестрак. // Хуткі, спорны. Пайшла работа — ціхая, увішная, без адзінага слова. Шухаюць рыдлёўкі, скрыгочуць каменнем. Ракітны. Увішная хада адбірала сілы. Пад цяжарам гнулася галава, і Тышкевіч амаль не бачыў, куды ідзе. Асіпенка. // Паваротлівы, вёрткі. Падаў першы снег, весела мітусіліся ўвішныя сняжынкі. Мележ.

2. перан. Вынаходлівы, хітры. Хусейн праявіў сябе хітрым, выкрутлівым і ўвішным палітыкам. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хі́тры, ‑ая, ‑ае.

1. Вынаходлівы, умелы, дасціпны. — Ну і хітры ж мужык ты, Васіль Захаравіч. На тры аршыны пад сабою бачыш, — сказаў Розаў. Грахоўскі. Бульбу, хоць і скараспелку, капаць яшчэ ранавата было. Таму яе хітрыя гаспадыні нейкі час не капаюць, а «падкопваюць», гэта значыць выбіраюць пад карчамі большую, а малую пакідаюць, прысыпаючы зямлёю. Якімовіч. // Які дзейнічае скрытна, не яўна. Аленка бачыла Сцёпку. Стаяла ў хаце каля акна і бачыла, як Сцёпка прайшоў па вуліцы. Падумайце, якая хітрая! Стаілася каля акна і за Сцёпкам цікуе, а сама не паказваецца. Колас. / Пра жывёл, птушак. Часам я можа б і сам адважыўся пакінуць Паўла і павесці сваю кабылу ў гурт, але гэтаму перашкаджала тое, што мая стракатая была жывёлінай натурыстай і вельмі хітрай. Кулакоўскі. // Які выражае хітрасць. [Маці:] Па вачах пазнаю, вачэй не пераменіш. Вунь якія яны.. Калючыя ды хітрыя. Крапіва. [Камендант:] — А гаспадарыць хто? — Мы, — адказала настаўніца з хітрай усмешкай. Маўр. Голас [Сарокі] быў ліслівы, прытоена хітры. Мележ.

2. Разм. Які для дасягнення чаго‑н. ідзе не прамым, падманным шляхам. Хітры бандзюга, ён [Смілга] не хацеў ні паміраць, ні здавацца.. Ён не быў нават паранены, але ляжаў як нежывы. Ён думаў, што цяпер на яго ніхто не будзе звяртаць увагі, і пакуль ішла перастрэлка, яму ўдалося дакаціцца да ўсходцаў. Чарнышэвіч.

3. Разм. Зроблены з вялікім умельствам, выдумкай, сакрэтам. Выбірае замок для дзвярэй чалавек, Выбірае замок, ды такі, каб — навек! Самы моцны з усіх, самы хітры замок, Каб ключы падабраць аніхто ўжо не змог! Гілевіч. Пад хітрай цацкаю нахмурыў бровы, Каб здагадацца: што там за нутро? Гаўрусёў. А летам гасцінцы дзед носіць з лесу — то шапку суніц, то хітры кошык з бяросты. Лынькоў. // Які патрабуе асаблівай праніклівасці, кемлівасці. Не хітрая, урэшце, справа Адолець атам урана. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)