ды́кцыя, -і, ж.

Вымаўленне, ступень выразнасці ў вымаўленні слоў пры размове, чытанні, спяванні і пад.

Добрая д.

|| прым. дыкцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́канне, -я, н.

Вымаўленне ў ненаціскных складах замест гукаў [о], [э] гука [а] пасля цвёрдых зычных (напр., сталы — стол, рачны — рэкі).

Дысімілятыўнае а.

Няпоўнае а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арфаэ́пія, -і, ж.

1. Сістэма правіл, якія вызначаюць правільнае літаратурнае вымаўленне.

2. Ступень засваення правіл вымаўлення.

|| прым. арфаэпі́чны, -ая, -ае.

Арфаэпічныя нормы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

назаліза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Вымаўленне гукаў з насавым адценнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коснаязы́касць, -і, ж.

1. Расстройства мовы, якое праяўляецца ў няздольнасці правільна вымаўляць гукі; невыразнае вымаўленне.

2. перан. Няўменне лёгка, свабодна гаварыць; памылкі ў маўленні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́каючы, ‑ая, ‑ае.

Якому ўласціва аканне. Акаючыя гаворкі. Акаючае вымаўленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лагапа́т, ‑а, М ‑паце, м.

Чалавек з заганамі ў вымаўленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выбухны́, -а́я, -о́е.

1. Які служыць для ўтварэння выбуху (у 1 знач.).

Выбухная камера.

2. Такі, вымаўленне якога суправаджаецца выбухам (пра гукі мовы).

Выбухныя зычныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лабіяліза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Вымаўленне некаторых гукаў мовы з акругленнем выцягнутых губ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́канне, -я, н. (спец.).

Вымаўленне «ц» на месцы этымалагічна мяккага «т» (ціха, плаціць) і на месцы этымалагічна цвёрдага «т» у пазіцыі перад галоснымі пярэдняга рада (хата — хаціна).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)