вы́пучиться вы́пучыцца, мног. павыпу́чвацца; вы́пнуцца; (о глазах — обычно) вы́тарашчыцца, вы́трашчыцца, вы́лупіцца, мног. павылу́плівацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́клюнуцца, ‑нецца; зак. і аднакр.

Разм. Прарасці; вылупіцца, прабіўшы знешняе покрыва (пра расліны, птушанят). [Старшыня:] — Пажоўкла твая плантацыя. Хваравітая твая кукуруза... Цяжка ёй было выклюнуцца з халоднай зямлі, цяжка. Бялевіч. — Не! Не! Жывая, я ў рукі браў яе [птушку], — адказаў мужчына, — пад ёю чатыры маленечкія рабенькія яечкі. Мабыць, хутка выклюнуцца птушаняткі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́лупіць ’абадраць, ачысціць ад скуры, лупін’ (БРС, Нас., Яруш., Касп.); ’вырваць, паглуміць’ (Сцяшк.); ’вытарашчыць вочы’ (Нас., Бяльк.); ’пабіць, адлупцаваць’ (БРС, Нас., Шат.); ’выставіць напаказ’ (Нас.), вы́лупіцца ’вылезці з яйца (аб птушанятах)’ (Нас.); ’накінуцца на некага з крыкам, ашчэрыцца’ (Нас., Шат.); ’прыбрацца, упрыгожыцца’ (Касп.). Гл. лупіць. Апошняе значэнне запазычана, магчыма, з рус. мовы; параўн. рус. пск., цвяр., валаг., каз. і г. д. вылупа́ться ’прыбірацца, выстройвацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́лупак1 ’хлопчык з вылупленымі вачамі, лаянка хлопца’ (Нас., Некр., КЭС, лаг.); ’адзінае дзіця’ (Нік., Оч.); ’птушаня, якое толькі што вылупілася з яйца’ (Нас.). Рус. вы́лупок ’тс’, укр. ви́лупок ’дзіця (зняважліва)’, польск. wyłupek ’што-небудзь вылупленае (арэх, птушаня)’; ’небарака’, чэш. дыял. výlupek, vejlupek ’арэх, які вылупіўся з шалупіння’. Ад вылупіць (‑цца) у розных значэннях з суф. ‑ъкъ.

Вы́лупак2 ’франт’, вы́лупка ’франціха’ (Касп.). Да вылупіцца ’прыбрацца’ (гл.). Параўн. таксама рус. вылупёна ’франціха’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вылу́плівацца I несов.

1. (о птенцах) вылу́пливаться, вылупля́ться, выклёвываться; см. вы́лупіцца1;

2. (напускаться на кого-л.) наки́дываться, набра́сываться;

3. прост. (таращить глаза) вылу́пливаться, вылупля́ться, вытара́щиваться, уставля́ться

вылу́плівацца II несов., страд., разг. выдира́ться, вырыва́ться; см. вылу́пліваць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)