вы́лупіцца, -плюся, -пішся, -піцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выйсці з яйца (пра птушанят).

2. Утаропіцца шырока расплюшчанымі вачамі (разм.).

Што ты на мяне вылупіўся?

|| незак. вылу́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́лупіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́луплюся вы́лупімся
2-я ас. вы́лупішся вы́лупіцеся
3-я ас. вы́лупіцца вы́лупяцца
Прошлы час
м. вы́лупіўся вы́лупіліся
ж. вы́лупілася
н. вы́лупілася
Загадны лад
2-я ас. вы́лупіся вы́лупіцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́лупіўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́лупіцца сов.

1. (о птенцах) вы́лупиться, вы́клюнуться;

яшчэ́ не ўсе кураня́ты ~піліся — ещё не все цыпля́та вы́лупились (вы́клюнулись);

2. прост. (напуститься на кого-л.) наки́нуться, набро́ситься;

3. прост. (вытаращить глаза) вы́лупиться, вы́таращиться, уста́виться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́лупіцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.

1. Вызваліцца ад шкарлупіны. Вылупіцца з яйца. □ А.. [кураняты] зусім яшчэ слабенькія, толькі вылупіліся. Курто.

2. Разм. Утаропіцца шырока расплюшчанымі вачамі. З.. [фотакарткі] на Ваню вылупіўся чорнымі вачыма гладка прычэсаны чалавек. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лупіцца (пра птушанят) usschlüpfen vi (s); aus dem Ei schlüpfen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́клюнуться (из яйца) вы́лупіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́лупиться вы́лупіцца, мног. павылу́плівацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадзяўбці́ся, ‑бецца; зак.

Вылупіцца з яйца (пра птушанят).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павылу́плівацца, ‑аецца; зак.

Разм. Вылупіцца са шкарлупіны — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вылу́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вылупіцца.

2. Зал. да вылупліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)