павыло́мліваць і павыло́мваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выламаць што-н. у многіх месцах або ўсё, многае.

П. дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выло́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выламаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ламаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выламаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выло́мліванне, ‑я, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выломліваць — выламаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́душыць¹, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. што. Ціснучы, націскаючы, выламаць.

В. шыбу з рамы.

2. каго. Перадушыць, знішчыць усіх, многіх.

|| незак. выду́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навыло́мліваць сов. (во множестве) вы́ломать; см. вы́ламаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навыло́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Выламаць вялікую колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́душыць

выламаць; знішчыць’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́душу вы́душым
2-я ас. вы́душыш вы́душыце
3-я ас. вы́душыць вы́душаць
Прошлы час
м. вы́душыў вы́душылі
ж. вы́душыла
н. вы́душыла
Загадны лад
2-я ас. вы́душы вы́душыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́душыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́душыць 1, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

1. Ціснучы, націскаючы, выламаць, прымусіць выпасці. Выдушыць шыбу.

2. Перадушыць, знішчыць усіх, многіх.

вы́душыць 2, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.

Разм. Зрасходаваць духі і пад. Выдушыць флакон адэкалону.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Націснуўшы, выламаць усё, многае. [Бабка:] — Ну, марш ад акна! Шыбы яшчэ павыціскаеце. Каліна. Акуляры свае [Завішнюк] здымае і ўсё трэ і трэ, аж, здаецца, шкло павыціскае. Пташнікаў.

2. Сціснуўшы, прымусіць выступіць на паверхню ўсё, многае. Павыціскаць сок з лімонаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)