блат, -у, М бла́це, м. (разм.).

Знаёмствы, сувязі, якія можна выкарыстаць у асабістых карыслівых інтарэсах.

Купіць па блаце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даларызава́ць

‘выкарыстаць (выкарыстоўваць) даляры і іншую замежную валюту ўнутры краіны замест нацыянальнай валюты (напр., даларызаваць эканоміку)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. даларызу́ю даларызу́ем
2-я ас. даларызу́еш даларызу́еце
3-я ас. даларызу́е даларызу́юць
Прошлы час
м. даларызава́ў даларызава́лі
ж. даларызава́ла
н. даларызава́ла
Загадны лад
2-я ас. даларызу́й даларызу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час даларызу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

даларызава́ць

‘выкарыстаць (выкарыстоўваць) даляры і іншую замежную валюту ўнутры краіны замест нацыянальнай валюты (напр., даларызаваць эканоміку)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. даларызу́ю даларызу́ем
2-я ас. даларызу́еш даларызу́еце
3-я ас. даларызу́е даларызу́юць
Прошлы час
м. даларызава́ў даларызава́лі
ж. даларызава́ла
н. даларызава́ла
Загадны лад
2-я ас. даларызу́й даларызу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час даларызава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тайм-а́ўт, -а, М -а́ўце, мн. -ы, -аў, м.

Прадугледжаны правіламі спартыўнай гульні кароткатэрміновы перапынак па просьбе каманды ці трэнера.

Выкарыстаць т.

Узяць т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выкарысто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкарыстаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прымяні́ць ’ажыццявіць на справе, выкарыстаць’ (ТСБМ), прымяні́ць ’прыстасаваць’ (Бяльк.), прымені́цца ’налаўчыцца’ (ТС); сюды ж зваротныя прымяні́цца ’прыцэньвацца, прыкідваючы па грошах’ (брагін., З нар. сл.), прыміня́цца ’тс’ (Бяльк.) з, відаць, першасным значэннем. Прыставачна-суфіксальнае да ме́на ’абмен’ (гл.). Параўн. аналагічныя рус. арханг. примени́ть ’ажыццявіць; выкарыстаць’, свярдл. примени́ться ’прыцаніцца’, укр. приміни́тися ’прыстасавацца’. Паводле Пацюпы (Гармонія, 11), “славянізм”, з рус. примени́ть ’выкарыстаць’, што, відаць, можна сцвярджаць толькі ў дачыненні да літаратурнай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няго́дны, -ая, -ае.

1. Якога нельга выкарыстаць; непрыгодны, дрэнны.

Нягодная сякера.

2. Нізкі ў маральных адносінах; паганы, нядобры.

Н. чалавек.

|| наз. няго́днасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выкарыста́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выкарыстаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымяні́мы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які можна прымяніць, выкарыстаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́карыстаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад выкарыстаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)