аджы́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які аджыў, не адпавядае сучаснасці.

2. у знач. наз. аджы́лае, ‑ага, н. Тое, што аджыло. К. Крапіва [ужо ў ранніх сваіх творах] не абмяжоўваўся толькі крытыкай старога, аджылага, а заклікаў змятаць і выкарчоўваць усё, што замінала пераможнаму поступу сацыялістычнага ладу. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарцава́цца ‘скурчыцца, сагнуцца’ (Сцяшк.), ‘прымасціцца, прылегчы’ (стаўб., Жыв. сл.), скарцава́ць ‘адолець, асіліць, кінуць скруціўшы, зламаўшы’ (Скарбы). Магчыма, да карцець (гл.), параўн. балг. къ́ртявыкарчоўваць, выломваць, разбіваць’, макед. крти ‘ламаць, разбураць’. Значэнне ‘адолець, асіліць’ з ‘падмяць (пад сябе), скруціць’. Па лінгвагеаграфічных і фанетычных прычынах можа разглядацца як запазычанне ці трансфармацыя польск. skarcić ‘паўстрымаць, пакараць, збэсціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плянтава́ць ’разраўноўваць няроўнасці на сенажаці ці пашы’, ’вытоптваць, збіваць пасевы’ (дзярж., Нар. сл.), ’раўняць, расчышчаць’ (Сцяшк. Сл.), ’выкарчоўваць’ (даўг., Сл. ПЗБ), плян‑ тоўка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (гродз., Мат. АС; Сцяшк. Сл.; Сцяшк. МГ), ’балотны луг’ (Касп.). З польск. plantować ’выраўноўваць паверхню грунту’, паводле Банькоўскага (2, 598), “штучны чыгуначны тэрмін”, магчыма, ад назвы planty ў Кракаве, пасаджанага на месцы зруйнаваных умацаванняў парку, ад лац. plantu ’расліна’, параўн. польск. plantować ’разводзіць экзатычныя расліны’, plantówka ’балотны луг, сена з якога можна збіраць толькі зімой’; Варш. сл. значэнне ’садзіць расліны’ выводзіць з франц. planier, якое з лац. plantare ’саджаць, высаджваць, засаджваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

знішчаць, нішчыць, вынішчаць, губіць, руйнаваць, пустошыць, апусташаць; зніштажаць, пляжыць, друзгатаць (разм.); мітрэнжыць (абл.); ліквідоўваць (кніжн.); пераводзіць, зводзіць, вытраўляць, зганяць, зносіць, з'ядаць, карчаваць, выкарчоўваць (перан.) □ вырываць з карэннем

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)