павыко́рмліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Выкарміць усіх, многіх. Павыкормліваць парасят.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навыко́рмліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Выкарміць у вялікай колькасці. Навыкормліваць парасят.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

откорми́ть сов. адкармі́ць, мног. паадко́рмліваць, вы́карміць, мног. павыко́рмліваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Недакорміш ’худы’ (Марц.). З недакарміць ’недастаткова выкарміць’, гл. неда-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́кормить сов. вы́карміць, мног. павыко́рмліваць; (вырастить) вы́гадаваць, мног. павыгадо́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкармі́ць, -кармлю́, -ко́рміш, -ко́рміць; -ко́рмлены; зак., каго-што.

Кормячы, давесці да сытасці, выкарміць; добрай ежай, кормам паправіць.

А. кабана.

|| незак. адко́рмліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. адкармі́цца, -кармлю́ся, -ко́рмішся, -ко́рміцца (разм.); незак. адко́рмлівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. адко́рм, -у, м. Паставіць каня на а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вскорми́ть сов.

1. (вскормить) вы́карміць, мног. павыко́рмліваць;

2. (воспитать, вырастить) мног. вы́гадаваць, павыгадо́ўваць, узгадава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.

Тое, што і выкарміць (у 2 знач.). Адкарміць свіней. // Добрай ежай, кормам паправіць; аздаравіць. Я тады быў малы і бачыў, як гаспадар стараецца гэтага каня адкарміць і падняць на ногі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паце́ха, поте́ха, уце́ха ’забава, задавальненне, смех, весялосць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., ТС; бяроз., Шатал.), паце́шыць ’парадаваць’, ’падгадаваць, выкарміць вепрука’ (Юрч., Касп., Ян.; дзятл., Сцяшк. Сл.), пацяшэ́нне ’суцяшэнне’ (Нас.). Укр. поті́ха, рус. поте́ха, уте́ха ’радасць’, польск. pociecha, uciecha, чэш. techa, útecha, славац. techa, ütecha, славен. utȇha, серб.-харв. у̏тјеха, у̏ћеха, макед., балг. утеха, ст.-слав. оутѣха ’суцяшэнне’, ’заахвочванне, перакананне, угаворванне’. Прасл. ‑těxa (якое ад těšiti < і.-е. tois‑ī‑tei), роднаснае з прыметнікам tixъ > ці́хі (гл.). (Фасмер, 4, 54; Махэк₂, 642). Гл. таксама це́шыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падкармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго-што, чым і без дап.

1. Падмацаваць сілы, здароўе, даючы дадатковую яду. Падкарміць галадаючых. □ Змарнелых дзяцей, якія ўжо два месяцы нічога, акрамя шчаўя, не бачылі, рашылі падкарміць. Чыгрынаў. [Вясніна:] Такіх людзей, як Бондар і Рымша, трэба берагчы, іначай яны хутка згараць. Людзі з вайны, трэба падкарміць, а тут нястача. Гурскі. // Дадаць корму. Падкарміць цялят. Падкарміць рыбу.

2. Дабавіць у глебу мінеральнага ўгнаення для паляпшэння росту раслін. Падкарміць салетрай кукурузу. □ [Пазняк], бадай, не горш другога агранома ведаў, дзе трэба прапалоць [гародніну], дзе паліць, дзе падкарміць. Дуброўскі.

3. Разм. Укарміць, выкарміць. [Антось:] — Зараблю.., падкармлю кабанчыкаў. А там, зімой, будзе відаць. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)