аддзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.
1. Дзьмучы, подыхам адносіць, адганяць назад ці ўбок.
А. пару ад сподачка.
2. Раз-пораз выдыхаць ротам паветра ў часе сну або ў стане фізічных перагрузак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пазяха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
Міжвольна сутаргава ўдыхаць і адразу выдыхаць паветра з шырока адкрытым ротам (пры жаданні спаць, пры стоме).
|| аднакр. пазяхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
|| наз. пазяха́нне, -я, н.
|| прым. пазяха́льны, -ая, -ае (спец.).
Пазяхальныя рухі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аддзьму́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
З сілай, з шумам выдыхаць паветра. Прыйшоўшы з кузні, Міша доўга мыўся каля парога, паліваючы на рукі з кубка, з прыемнасцю аддзьмухваўся і пырхаў. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аддзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Адносіць назад або ўбок павевамі ветру. Вецер аддзімае крысы паліто. // Раз-пораз выдыхаць ротам паветра ў часе сну або ў стане фізічных перагрузак. А Лёва, стоячы побач з тэлефоннай будкай, толькі пацее ды аддзімае. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазяха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Міжвольна глыбока ўдыхаць і адразу ж выдыхаць паветра шырока адкрытым ротам (пры жаданні спаць, пры стоме). Стоячы на сонцы, ад спёкі шырока пазяхалі дзеці, чхалі ад .. пылу. Галавач. Хацелася спаць, і.. [Язэп] пазяхаў раз за разам. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куры́ць, куру́, ку́рыш, ку́рыць; ку́раны; незак.
1. што і без дап. Удыхаць і выдыхаць дым якога-н. рэчыва, пераважна тытуню.
К. цыгарэту.
2. што і чым. Спальваць пахучыя рэчывы для атрымання пахучага дыму.
К. ладанам.
|| аднакр. курну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты (да 1 знач.).
|| наз. курэ́нне, -я, н.
|| прым. куры́льны, -ая, -ае.
Курыльная табака.
К. пакой.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чхаць, чха́ю, чха́еш, чха́е; незак.
1. Міжвольна з шумам выдыхаць паветра праз нос пры раздражненні слізістай абалонкі.
2. Утвараць рэзкія адрывістыя гукі пры нераўнамернай рабоце (пра маторы, механізмы і пад.; разм.).
3. перан., на каго-што. Не звяртаць увагі, выказваючы пагарду да каго-н. (разм., груб.).
Чхаў я на яго.
Чхаў ён на такія загады.
|| зак. чхнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце́, -нуць; -ні (да 1 знач.).
|| наз. чха́нне, -я, н. (да 1 знач.).
|| прым. чха́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Ч. газ.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ха́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Хапаць паветра і выдыхаць раскрытым ротам; цяжка дыхаць. — Ліха бо ведае гэтага нездаляку, — падзівіўся сам сабе Ахвіцэрык. — Нядаўна ж ляжаў і ледзь хаўкаў. Даніленка. Панок зноў закашляўся і сціх. Ішоў ззаду за ўсімі, дыхаючы, як рыба на пяску, ажно хаўкаў. Пташнікаў.
2. Пазяхаць. — Яшчэ не прыдумаў. — Віця пазяхае. — Мабыць, пераспаў. Не даспіш, ці пераспіш — хаўкаеш, як сабака. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ване́ць ’смярдзець’ (Бяльк.). Да вонь < прасл. *oni̯a; гук в у пачатку слова пад уплывам веяць (Мейе, JF, 5, 333) або прасл. *vǫx‑ (БЕР, 1, 176). Рус. вонь ’смурод’, ст.-рус. воня ’пах, водар’, укр. вонь, польск. woń, в.-луж. wóń, wónje, н.-луж. woń, чэш. vůně, славац. vôňa ’тс’, балг. воня́ ’смурод’, серб.-харв. вȍњ, во̀ња ’пах’, славен. vónja ’тс’, ц.-слав. вонꙗ ’водар, пах’. І.‑е. паралелі: лац. animus ’дух’, ст.-інд. anaḥ ’подых’, грэч. άνεμος ’вецер’, гоц. us‑anan ’выдыхаць’ (Праабражэнскі, 1, 95–96; Фасмер, 1, 349; Шанскі, 1, В, 158–159; БЕР, 1, 176; Брукнер, 630; Махэк₂, 704).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куры́ць 1 ’пыліць, дыміць; удыхаць і выдыхаць дым якога-небудзь рэчыва, пераважна тытуню’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС, Бяльк., Сцяшк., КЭС, лаг., Сержп., Пр., Янк. Мат., Шатал.). Укр. курити, рус. курить ’тс’, ст.-слав. коурити сѧ ’дыміць’, балг. курна ’запаліць’, серб.-харв. ку́рити ’паліць агонь у печы, тытунь’, славен. kúriti ’раскладваць агонь, дыміць, курыць’, польск. kurzyć się ’дыміць, гарэць; пыліць’, чэш. kouřiti ’дыміць, параваць, пыліць’, славац. kúriť ’паліць печ’, kúriť sa ’дыміць’, в.-луж. kurieć н.-луж. kuriś ’тс’. Прасл. kuriti мае паралелі ў балтыйскіх мовах: літ. kùrti ’раскладваць агонь, паліць’, лат. kur̃t ’тс’. Паралелі ў германскіх мовах (гоц. haúri ’вугаль’, ст.-ісл. hyrr ’агонь’) канчаткова пацвярджаюць першаснасць значэння ’паліць агонь’ (Бернекер, 651–652; Траўтман, 145; Фрэнкель, 319).
Куры́ць 2 ’ехаць або бегчы хутка’ (Нас., ТС, Ян.). Запазычанне з літ. kùrtí ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)