шматто́мны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з некалькіх, з многіх тамоў; выдадзены ў некалькіх ці многіх тамах. Шматтомная праца. □ На базе.. [картатэкі] з 1960 г. пачалося ўкладанне шматтомнага тлумачальнага слоўніка сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Суднік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экзеквату́ра, ‑ы, ж.
1. Дазвол, выдадзены замежнаму консулу ўрадам той дзяржавы, у якую ён назначаны. на права выканання службовых функцый. Консульская экзекватура.
2. Пастанова судовых органаў дадзенай краіны аб выкананні рашэння замежнага суда.
[Ад лац. exsequor — выконваю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акрэдытава́ны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад акрэдытаваць.
2. у знач. прым. Які звязаны з дыпламатычным прадстаўніцтвам у замежнай краіне. Акрэдытаваны пасол.
3. у знач. прым. Якому выдадзены разліковы акрэдытыў. Акрэдытаваная асоба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паме́сце ’асабістае (у адрозненне ад вотчыны) зямельнае ўладанне ў феадальнай Расіі да XVIII ст.’ (ТСБМ), поме́сцье ’месца, прытулак’ (ТС). З рус. поме́стье ’тс’. Ст.-рус. помѣстие ’зямельны надзел, які быў выдадзены за службу’ (у адрозненне ад вотчыны, якая была спадчынным уладаннем) < cловазлучэнне по мѣсту (Фасмер, 3, 323).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цёпленькі, ‑ая, ‑ае.
1. Памянш.-ласк. да цёплы (у 1–3 знач.).
2. Разм. Толькі што, зусім нядаўна зроблены (напісаны, выдадзены і пад.). — Вось, — працягваў .. [Рымар] перарваную думку, — кніжка. Таксама маладога вучонага. Яшчэ цёпленькая, так сказаць. Арабей. Крыху суцяшала толькі адно — на стале ляжала цёпленькая, толькі што спечаная рэцэнзія. Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пре́данный
1. прич. адда́дзены;
2. прич. вы́дадзены; см. преда́ть;
3. прил. адда́ны; (верный) ве́рны;
пре́данный сын наро́да адда́ны (ве́рны) сын наро́да.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
штат 1, ‑а, М штаце, м.
1. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў некаторых буржуазных і федэратыўных дзяржавах, якая карыстаецца пэўнай ступенню самакіравання. Аўстралійскія штаты. □ Працяглая барацьба рабочага класа за скарачэнне рабочага дня прывяла да таго, што ў ЗША ў многіх штатах былі выдадзены законы аб 8‑гадзінным рабочым дні. «Звязда».
2. толькі мн. (шта́ты, ‑аў). Назва саслоўна-прадстаўнічых устаноў, якія існавалі ў Нідэрландах і Францыі. Генеральныя штаты.
[Ад ням. Staat — дзяржава.]
штат 2, ‑у, М штаце, м.
1. звычайна мн. (шта́ты, ‑аў). Дакумент, які вызначае склад супрацоўнікаў якой‑н. установы і ўказвае іх пасаду і аклад. Зацвярджаць штаты. Рэгістраваць штаты. Пераглядаць штаты.
2. Пастаянны, зацверджаны, устаноўлены склад супрацоўнікаў якой‑н. установы. Штат гасцініцы невялікі. Адна дзяўчына — адміністратарка, яна ж і бухгалтар, і касір. В. Вольскі. [Зубараў:] — Вельмі рад мець у сваім штаце такую чароўную жанчыну. Новікаў. Намеснік старшыні Цяцера (Па штату ён — і аграном) Малюе табель — на фанеры Выводзіць лічбы за сталом. Калачынскі. // Разм. Колькасць, склад асоб, якія маюць дачыненне да каго‑н. — О, не, — прамовіў Лабановіч, — я лічу, што ў завітанскай чараўніцы і так вялікі штат кавалераў, і мая там прысутнасць ніколечкі не павялічыць яе вагі. Колас.
3. У ваенна-марскім флоце — нарукаўны знак адрознення матросаў па спецыяльнасці.
•••
Належыць па штату — пра тое, што адпавядае службоваму, грамадскаму становішчу, заслугам і пад. каго‑н.
[Ням. Staat.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)