аво́й, выкл.

Разм. Выгук пры выказванні здзіўлення, захаплення і пад. [Таццяна:] — Авой, туман які! Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́крик вы́крык, -ку м., вы́гук, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

алілу́я, выкл.

Хвалебны малітоўны выгук у набажэнствах іудзейскай і хрысціянскай рэлігій. / у знач. наз. алілу́я, нескл. Спяваць алілуя.

[Грэч. alliluia ад стараж.-яўр. halelü Jah — хваліце Іегову.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псік, выкл.

Выгук, якім адганяюць ката. — Псік, злы дух, не дасць пасядзець! — Кот выкаблучыўся ў паветры, адляцеў ад тоўстай нагі маці. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біс, выкл.

Выгук, які выказвае просьбу паўтарыць толькі што выкананы артыстам нумар.

•••

На біс (выканаць, праспяваць і г. д.) — праспяваць, выканаць паўторна па жаданню публікі.

[Ад лац. bis — двойчы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́клік, ‑у, м.

Выгук; словы, якімі аклікаюць. Радасны воклік. □ З-пад рэчкі Пагулянкі данесліся няясныя воклікі, і Анежка здагадалася, што там сягоння працуе моладзь. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́зглас вы́гук, -ку м., во́кліч, -чу м., вы́крык, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

восклица́ние ср. во́кліч, -чу м., вы́гук, -ку м.; вы́крык, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

возглаше́ние ср., уст. вы́гук, -ку м., выклі́кванне, -ння ср., абвяшчэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Асювыгук для адгону свіней’ (Клім.). Варыянт ацю (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)