выгля́дыватьI несов., прост. выгля́дваць; нагляда́ць, нагля́дваць; см. вы́глядетьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нашчэ́льваць

‘наколваць чаго-небудзь, рабіць шчыліны ў чым-небудзь (нашчэльваць дошак); выглядваць каго-небудзь (нашчэльваць нявесту); накіроўваць позірк на што-небудзь (нашчэльваць вочы)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. нашчэ́льваю нашчэ́льваем
2-я ас. нашчэ́льваеш нашчэ́льваеце
3-я ас. нашчэ́львае нашчэ́льваюць
Прошлы час
м. нашчэ́льваў нашчэ́львалі
ж. нашчэ́львала
н. нашчэ́львала
Загадны лад
2-я ас. нашчэ́львай нашчэ́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час нашчэ́льваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ні́г̌аць ’заглядваць, выглядваць’ (мін., ул. інф.). Гл. ні́каць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выгляда́ць несов.

1. (иметь вид) вы́глядеть, гляде́ть, смотре́ть;

до́бра в. — хорошо́ вы́глядеть;

в. геро́ем — гляде́ть (вы́глядеть) геро́ем;

2. см. выгля́дваць1;

3. (искать глазами) см. выгля́дваць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Накіроўваць позірк куды-н., на каго-, што-н., глядзець.

Задуменна п. удалеч.

2. Выглядваць з-за чаго-н., адкуль-н.

П. з-за вугла.

3. Час ад часу глядзець на каго-, што-н., куды-н.

Часта п. на гадзіннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ны́рыць ’заглядваць, шукаючы нешта’ (калінк., Арх. ГУ), рус. ныритьвыглядваць, вышукваць, вывіжоўваць; лезці не ў сваю справу’. Гл. ныраць, праныра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ны́шпарыць, ну́шпарыць ’шукаць чаго-небудзь; вышукоўваць, дазнавацца’ (Касп., Сцяшк. Сл.), укр. ни́шпорити ’шнарыць, шукаць’, рус. нышпарить ’крыючыся, выглядваць, вышукваць што-небудзь’. Гл. шны́парыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віжава́ць ’выведваць, выглядваць, шпегаваць, сачыць, падпільноўваць, падслухоўваць’ (БРС, КТС, карэліц.; Янк. Мат., Янк. I, Сцяшк. МГ; лаг., КЭС) — дэвербатыўнае ўтварэнне ад віж1 (гл.) і суф. ‑ovati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ны́хтарыць ’капацца, шукаць’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, звязана з нюхаць (гл.), параўн. нюхцёць ’нюхаючы, вышукоўваць што-небудзь’ (Некр.), а таксама рус. ныхоритьвыглядваць, вышукваць’, ных‑ных ’слова, якім падманьваюць сабак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

з-за, прыназ. з Р.

1. Ужыв. пры абазначэнні напрамку, руху адкуль-н., з месца, закрытага чым-н., з супрацьлеглага боку чаго-н.

Выглядваць з-за дзвярэй.

Дом віднеецца з-за агароджы.

Вылезці з-за стала.

2. Ужыв. пры ўказанні на прычыну, падставу дзеяння або пры ўказанні на асобу, што з’яўляецца прычынай чаго-н.

Спрачацца з-за дробязей.

З-за яго столькі непрыемнасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)