рээ́кспарт, ‑у, М ‑рце, м.

Экспарт, вываз з краіны тавараў, якія былі раней прывезены з-за мяжы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́рта-фра́нка, нескл., н.

Порт, горад або прыморскі раён, у межах якога ўвоз і вываз замежных тавараў робіцца без аплаты пошлін.

[Іт. porto franco — свабодны порт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уво́з, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. увозіць — увезці.

2. Агульная колькасць або кошт тавараў, завезеных у краіну з-за мяжы; імпарт; проціл. вываз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адка́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Спец. Вываз здабытых карысных выкапняў з забояў і шахтаў. Напалову завершана механізацыя працэсаў бурэння, падземнай адкаткі руды і пароды. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

э́кспарт, ‑у, М ‑рце, м.

1. Вываз тавараў за мяжу; проціл. імпарт. Тытунь складае важную частку балгарскага экспарту. «Маладосць».

2. Агульная колькасць або агульны кошт тавараў, вывезеных якой‑н. краінай, а таксама сам вывезены тавар.

[Англ. export.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эвакуі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Правесці (праводзіць) арганізаваны вываз каго‑, чаго‑н. з небяспечнай мясцовасці. [Жонка Казанцава] эвакуіравала маёмасць бальніцы, дзе працавала ўрачом. Васілевіч. [Андрэй:] — Сям’ю эвакуіраваў на Урал, а сам, бачыш, не паспеў. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасі́ўны¹, -ая, -ае.

1. Які не праяўляе дзейнасці, неэнергічны, абыякавы да ўсяго; проціл. актыўны.

П. наглядальнік.

Пасіўна (прысл.) адносіцца да чаго-н.

2. Залежны, пазбаўлены самастойнасці.

Іграць пасіўную ролю ў чым-н.

3. Пра знешні гандаль: такі, пры якім увоз перавышае вываз (спец.).

П. баланс знешняга гандлю.

|| наз. пасі́ўнасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драўні́на, ‑ы, ж.

1. Цвёрдае шчыльнае рэчыва пад карой дрэва або кустовай расліны. Сваёй вострай і моцнай, дзюбай чорны дзяцел прабівае кару, свідруе драўніну, растрыбушвае шышкі. В. Вольскі.

2. зб. Розныя лесаматэрыялы: бярвенне, дошкі і пад. Вываз драўніны. Нарыхтоўка драўніны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліцэ́нзія, ‑і, ж.

Спец.

1. Дазвол дзяржаўных органаў на ўвоз тавараў з-за граніцы або на вываз іх за граніцу; дакумент, у якім аформлены гэты дазвол.

2. Дазвол на выкарыстанне чаго‑н. (запатэнтаванага вынаходства і пад.); дакумент, у якім аформлены гэты дазвол.

[Лац. licentia — права, дазвол.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эвакуа́цыя, ‑і, ж.

1. Арганізаваны вываз насельніцтва, устаноў, прамысловых аб’ектаў і пад. з небяспечных мясцовасцей, якім пагражаюць ваенныя дзеянні або стыхійнае няшчасце. Некалькі месяцаў Марыля жыла ў эвакуацыі, пакуль трошкі адужаў сынок, пакуль прызвычаіўся жыць без маткі. Кулакоўскі.

2. Спец. Выдаленне чаго‑н. адкуль‑н. Эвакуацыя солі з раствору. Эвакуацыя паветра з віскозы.

[Ад лац. evacuo — апаражняю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)