акру́га, ‑і, ДМ ‑крузе; Р мн. акруг; ж.

1. Адміністрацыйна-палітычнае, гаспадарчае, вайсковае і пад. падраздзяленне дзяржаўнай тэрыторыі. Нацыянальная акруга. Выбарчая акруга. Вучэбная акруга. Адміністрацыйна-эканамічная акруга. Тэрытарыяльная акруга.

2. Тое, што і наваколле (у 1 знач.). Бацька, дзед і прадзед ўмелі іграць на скрыпцы і былі скамарохамі для ўсяе акругі. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

участко́вы

1. прил. участко́вый;

~вая вы́барчая камі́сія — участко́вая избира́тельная коми́ссия;

у. ўрач — участко́вый врач;

2. в знач. сущ., разг. (милиционер) участко́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

участко́вый

1. прил. участко́вы;

участко́вая избира́тельная коми́ссия участко́вая вы́барчая камі́сія;

участко́вый врач участко́вы ўрач;

2. сущ. (милиционер), разг. участко́вы, -вага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

участко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ўчастка (у 3 і 5 знач.). Участковы урач. Участковы аграном. Участковая выбарчая камісія.

2. у знач. наз. участко́вы, ‑ага, м. Разм. Афіцэр міліцыі, які наглядае за парадкам у падведамным яму ўчастку. [Мужчыны] звязалі Івана. І пакуль пісаўся акт, прыйшлі ўчастковы і старшыня сельсавета. Гаўрылкін.

3. у знач. наз. участко́вы, ‑ага, м. Разм. Начальнік паліцэйскага ўчастка (у 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трыбу́н ‘назвы розных службовых асоб у Старажытным Рыме’, ‘грамадскі дзеяч — выдатны прамоўца і публіцыст’ (ТСБМ), ст.-бел. трибунъ ‘службовая асоба ў Старажытным Рыме’ (XVII ст.). Са ст.-польск. trybun < лац. tribūnus ‘чыноўнік’ < tribus; ст.-бел. трибусъвыбарчая акруга ў Старажытным Рыме’, запазычана ў XVI ст. праз ст.-польск. trybus ‘тс’, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 36. Лац. tribūnas роднаснае умбр. trifu < іт. tribhu ‘траціна’ < *tri ‘тры’ (спачатку было тры часткі насельніцтва) і і.-е. *bhū̆/bheu̯‑ ‘быць’ (SWO, 1980, 680–681; Чарных, 2, 262; ЕСУМ, 5, 634).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

окружно́й

1. (расположенный по окружности) акружны́;

окружна́я желе́зная доро́га акружна́я чыгу́нка;

2. (прил. к о́круг) акруго́вы;

окружна́я избира́тельная коми́ссия акруго́вая вы́барчая камі́сія.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

избира́тельный

1. вы́барчы;

всео́бщее избира́тельное пра́во усеагу́льнае вы́барчае пра́ва;

избира́тельный о́круг вы́барчая акру́га;

избира́тельный уча́сток вы́барчы ўча́стак;

2. спец. выбіра́льны;

избира́тельные сво́йства све́та выбіра́льныя ўласці́васці святла́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уча́стак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Асобная частка якой-н. паверхні.

У. магістралі.

Пашкоджаны ў. скуры.

2. Частка зямельнай плошчы, занятая чым-н. або прызначаная для чаго-н.

Зямельны ў.

Працаваць на прысядзібным участку.

Доследны ў.

3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае падраздзяленне чаго-н.

Выбарчы ў.

Урачэбны ў.

4. Частка фронту, зона дзеяння якой-н. воінскай часці, вайсковага злучэння.

На ўчастку стралковага палка.

5. Галіна, сфера якой-н. грамадскай дзейнасці.

Адказны ў. работы.

6. У царскай Расіі: падраздзяленне, аддзяленне гарадской паліцыі.

Адвесці ва ў.

|| прым. участко́вы, -ая, -ае (да 3 і 6 знач.).

У. ўрач.

Участковая выбарчая кампанія.

У. ўпаўнаважаны.

У. інспектар (афіцэр міліцыі, адказны за парадак на даручаным яму ўчастку; у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

платфо́рма ж., в разн. знач. платфо́рма;

по́езд адыхо́дзіць з трэ́цяй ~мы — по́езд отправля́ется с тре́тьей платфо́рмы;

да по́езда прычапі́лі не́калькі ~м — к по́езду прицепи́ли не́сколько платфо́рм;

вы́барчая п. па́ртыі — избира́тельная платфо́рма па́ртии

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сістэ́ма, -ы, мн. -ы, -тэ́м, ж.

1. Пэўны парадак у правільным размяшчэнні і сувязі частак чаго-н., у дзеяннях.

Прывесці ў сістэму выпісаныя прыклады.

Працаваць па правільнай сістэме.

С. выхавання падрастаючага пакалення.

2. Форма арганізацыі чаго-н.

Дзяржаўная с.

Выбарчая с.

3. Спалучэнне заканамерна звязаных паміж сабой элементаў (прадметаў, з’яў, ведаў і пад.), якія складаюць нешта цэласнае, адзінае.

С. поглядаў вучоных 19 ст. Нервовая с.

Гукавая с. беларускай мовы.

Педагагічная с.

Філасофская с. (вучэнне). С. аўтамабільных дарог.

Меліярацыйная с.

4. Грамадскі лад, фармацыя.

Сацыялістычная с.

Капіталістычная с.

5. Сукупнасць арганізацый, блізкіх па сваіх задачах, або ўстаноў, аб’яднаных у адзінае цэлае.

С. органаў народнай асветы.

6. Прылада, канструкцыя.

Машына новай сістэмы.

7. Тое, што стала звычайным, рэгулярным заняткам (разм.).

Стала сістэмай для вучняў пачынаць рабочы дзень з фізічных практыкаванняў.

|| прым. сістэ́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)