Мірон1, міронкавусач, Barbus, barbus L.’ (бас. Дняпра, Жук.; Дэмб. 2; ТСБМ), рус. мирон, мерён, мерёнавусач, Cyprinus barbus’, пск. ’ялец, Squalius leuciscus L.’ наўг., пск. ’галавень, Squalius cephalus L.’ Не зусім ’ясна. Міклашыч (202), Мацэнаўэр (LF, 10, 325), Фасмер (Этюды, 130) у якасці крыніцы прыводзяць ст.-грэч. μύραινα ’марскі вугор’, што больш адпавядала б ст.-рус. мѣрена ’пячкур’, ’вусач’ (XVI ст.) і морона (XIV ст.). Непераканаўча Праабражэнскі (1, 538), які выводзіць назву рыбы з імя Антон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марха́т ’малы і мяккі качан капусты’ (КЭС, лаг.). Да морхлы (гл.). Незвычайны суфікс ‑ат (!). Магчыма, той самы, што ў польск. wąsatвусач’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вусе́львусач’ (брагін., Шатал.). Ад вус, да словаўтварэння параўн. чубе́ль ’чубаты чалавек’, гарбе́ль ’гарбаты чалавек’ і пад., якія абазначаюць «асобу паводле адмоўнай прыкметы» (Сцяцко, Словаўтв., 244; Грам. бел. мовы, 1, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упры́сядкі, прысл.

Прысядаючы і папераменна выкідваючы ногі (танцаваць). Галуза зайграў, паступова паскараючы тэмп. З натоўпу выскачыў вусач і пусціўся ўпрысядкі, а потым закружыўся ваўчком. Гурскі. Свістуноў гоцаў ўпрысядкі перад Раманам Раманавічам, запрашаючы яго ў круг. Паўлаў. / у вобразным ужыв. За сталом працуем так актыўна, Аж ідуць упрысядкі насы! Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ікра́ч ’ікра рыбы’ (навагр., Жыв. сл., 11). Відаць, ’рыба з ікрой’; параўн. в.-луж. jikrnač ’самка рыбы’, чэш. jikrnáč, jikernáč ’рыба з ікрой’, славац. ikráč, ikernáč, серб.-харв. и̏кра̄ш ’тс’. Вытворнае ад ікраны (гл. ікра1) з суф. ‑ач, як рагач ’алень’, барадач ’казёл’, вусач ’від рыбы’ (Сцяцко, Афікс. наз., 96). Параўн. ікрак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Млына́т той, хто меле на жорнах’ (навагр., Жыв. сл.). Да млын. Суфікс. ‑ат пад уплывам літ. ‑atas, ‑úotas, параўн. balbãtas ’балбатун’, miltúotas ’запэцканы ў муцэ’ (Атрэмбскі, Gram., 2, 246, 252). Не выключана магчымасць утварэння пры дапамозе суфікса прыметніка ‑ат‑: барадаты, насаты, вусаты, ст.-польск. wąsatвусач’. Сюды ж млына́чыць ’працаваць млынаром’ (навагр., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рассы́пацца, ‑плюся, ‑плешся, ‑плецца; заг. рассыпся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Высыпацца адкуль‑н., раскідацца ў розныя бакі, рассеяцца. Цукар рассыпаўся. □ Ліпавы кошык ціха ўдарыўся аб зямлю, бязгучна рассыпаліся грыбы. Лынькоў. Яблыкі рассыпаліся — пакаціліся ў бульбоўнік. Даніленка. // Свабодна легчы (пра валасы). [Валасы], густыя і чорныя, рассыпаліся па плячах. Вітка. // перан. Размясціцца, раскідацца на якой‑н. прасторы. Вакол, куды ні глянеш, рассыпаліся хутары. «Маладосць». Між градамі флоксаў рассыпаліся рознакаляровыя астры. Дуброўскі. Мой горад па завулках Рассыпаўся ў бакі. Іверс.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Распасціся, разваліцца на дробныя часткі. — Будынкі старыя. На месцы яны стаяць, а крані — рассыплюцца. Галавач. Качка з сілай стукнулася ў акно, шыба зазвінела і рассыпалася на дробныя частачкі. Ляўданскі. // перан. Перастаць існаваць; распасціся. Рухнулі старыя Міхалавы ідэалы, рассыпаліся былыя надзеі, згінулі ранейшыя мары, пакінуўшы пасля сябе прыкрую памяць. Кудраўцаў. І раптам усё маё маленькае шчасце рассыпалася. Пянкрат.

3. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Разысціся, разбегчыся ў розныя бакі. Натоўп рассыпаўся. □ З вясёлым шумам і крыкам выбеглі дзеці на вуліцу .. і рассыпаліся па хатах. Колас. // Разышоўшыся, размясціцца на адлегласці адзін ад аднаго. Перакур зацягнуўся гадзіны на тры. Нарэшце доўгачаканая каманда: — Рассыпацца ў ланцуг!.. Інтэрвал — два метры... Навуменка. // Разм. Перастаць жыць разам; раз’ехацца (пра ўсіх, многіх). Старая яго ўжо гадоў дзесяць як памерла, а дзеці, як.. [дзед Анупрэй] кажа, рассыпаліся па ўсім свеце. Якімовіч.

4. Абазвацца частымі перарывістымі гукамі. Як бы хочучы пацвердзіць свае апошнія словы, .. [Юркевіч] рассыпаўся дробным ненатуральным рогатам. Мурашка. // Разнесціся, раздацца (пра частыя, перарывістыя гукі). Якраз у гэтую хвіліну артылерыйская кананада сунялася, і ў цішы, што настала, рассыпалася кароткая імклівая чарга кулямёта. Мележ. Стрыманы смех рассыпаўся сям-там у зале і прыціх. Хадкевіч.

5. Разм. Лісліва і шматслоўна выказаць што‑н., звычайна прыемнае для слухача (кампліменты, падзяку і пад.). Неўзабаве вярнуўся вусач і, забіраючы ад салдата вінтоўку, рассыпаўся ў падзяках. Машара.

6. Разм. Радзіць. [Язэпу] стала шкада Дашы. — Праз тыдзень я вярнуся. Ты ж сама казала, што яшчэ не хутка рассыплешся... Асіпенка.

рассыпа́цца 1, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Незак. да рассы́пацца.

2. Зал. да рассыпа́ць.

•••

Рассыпацца дробным макам — лісліва дагаджаць, наравіць каму‑н., паддобрывацца да каго‑н.

рассыпа́цца 2, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца.

Незак. да разаспацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)