у́пряжь

1. (предметы для запряжки лошадей) ву́праж, -жы ж., збру́я, -ру́і ж.;

2. ж.-д. ву́праж, -жы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запрэ́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Некалькі коней, сабак і пад., запрэжаных у адну вупраж. Запрэжка сабак. □ З невысокага сопкі спускалася аленняя запрэжка. Шамякін.

2. Вупраж, збруя. Гурген неяк ублытаў коней у запрэжку. Самуйлёнак.

•••

Хадзіць у запрэжцы гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́рны¹, -ая, -ае.

Які складае пару¹, для пары¹ (у 1, 3 і 4 знач.) з чым-н., які выконваецца, робіцца парай¹ (у 4 знач.).

Парная рукавіца.

Парная вупраж.

Парнае катанне на каньках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спрэ́гчы¹, спрагу́, спражэ́ш, спражэ́; спражо́м, спражаце́, спрагу́ць; спрог, спрэ́гла; спражы́; спрэ́жаны; зак., каго.

Запрэгчы разам у адну вупраж (коней, быкоў і пад.).

|| незак. спрага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. спрага́нне, -я, н. і спрэ́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збруя, вупраж

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Выпрага́ць (БРС). Рус. выпряга́ть, прягу́, прячь, укр. випряга́ти, прягти, ст.-рус. напрягу, напрячи, польск. sprzągвупраж’, spręgać ’сцягваць, счэпліваць’, в.-луж. spřahвупраж’, přahać ’нацягваць’, н.-луж. pśěg, pśěgaś, чэш. spřežвупраж’, spřahati ’сцягваць’, славац. spriahať ’злучаць’, серб.-ц.-слав. напрѧшти, напрѧгѫ, серб.-харв. спре́ћи спре̑гну̑ти ’сцягваць’, славен. vpréžem, vprẹ́či ’запрэгчы’, балг. запрягам. Прасл. *pręgǫ, *prękti; іншая ступень чаргавання ў *prǫgъ (гл. пруг, пругкі). Сюды ж належаць літ. sprangùs ’тое, што засядзе, вязне’, spriñgti, springstù ’душыцца пры глытанні’, sprengė́ti ’душыць’, лат. sprañgât ’зацягваць’, saspranga ’вяровачка’, н.-в.-ням. Sprenkel ’сіло’, с.-в.-ням. sprinke ’пастка’, ст.-в.-ням. springo ’тс’ (Персан, Beitr., 869; Траўтман, 278). Гл. таксама Фасмер, 3, 393; Махэк₂, 490; Мартынаў, Лекс. взаим., 222.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярмо́ ’ярмо’ (Шн., 2; Шн., 1; Сцяшк.; Жд., 1); ’вупраж для вала’ (Мат. АС Гродз.). Да ярмо́ (гл.). Пачатковае в‑ — пераасэнсаванне пратэзы i̯‑ ў гродзенскіх гаворках, дзе маецца і адваротная з’ява; параўн. вавёркаяе́рка (ДАБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спрэ́гчы 1, спрагу, спражэш, спражэ; спражом, спражаце, спрагуць; пр. спрог, спрэгла; заг. спражы; зак., каго.

Запрэгчы разам, у адну вупраж (коней, валоў і пад.).

спрэ́гчы 2, спрагу, спражэш, спражэ; спражом, спражаце, спрагуць; пр. спрог, спрагла; заг. спражы; зак., што.

Тое, што і спражыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упря́жка

1. (несколько лошадей, запряжённых вместе) запрэ́жка, -кі ж.;

2. (предметы упряжи) ву́праж, -жы ж.; збру́я, -ру́і ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збру́я, ‑і, ж.

Прадметы і прыналежнасць для запрагання або сядлання коней і другіх цяглавых жывёл; вупраж. Мікалай Буткавец — вядомы ў акрузе майстар па рамонту збруі — суткамі не разгінацся над хамутамі і набадрамі. Курто. Брыгадзір назіраў збоку. Калі коні былі запрэжаны, ён праверыў, Ці добра ляжыць збруя. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)