му́шка I ж., в разн. знач. му́шка;

лётаюць мале́нькія ~кі — лета́ют ма́ленькие му́шки;

вуа́ль з ~камівуа́ль с му́шками;

шпа́нская м. — шпа́нская му́шка

му́шка II ж. (в оружии) му́шка;

узя́ць на ~ку — взять на му́шку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жало́ба, ‑ы, ж.

1. Стан смутку з прычыны чыёй‑н. смерці, народнага гора, бедства, які выражаецца ў нашэнні асобай вопраткі, адмене гулянак і інш. Жалоба па загінуўшых воінах. Прыспусціць у жалобе сцягі. □ — Калі памрэ стары Юстын, то вяселле не скора справіш. Жалоба, цэлы год чакаць. Чарнышэвіч.

2. Чорнае адзенне, павязка, вуаль і пад. як сімвал смутку. Насіць жалобу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бахрама́ ’махры’ (Бяльк.), бахрома́ (Сакал.), бахрыма́ (Бяльк.). Рус. бахрома́, укр. бахрома́. Запазычанне з цюрк. моў: параўн. тур., крым.-тат. maχramaвуаль для жанчын’ (< араб.), Фасмер, 1, 137; Дзмітрыеў (Тюрк. эл., 19–20) удакладняе, што запазычанне з кыпч. цюрк. моў (дзе ёсць чаргаванне m : b). Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 60. Бел. і ўкр. словы, відавочна, узяты з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падві́чка ’стужка’ (Шатал.), подвычка ’тс’ (Сл. Брэс.), ’абруч, на які накручвалі намітку, пасма льну, што падкладаюць пад валасы, каб зрабіць прычоску’ (Сл. ПЗБ), подвічка ’хустка, завязаная на лоб пад другую хустку’ (Сл. Брэс.). Польск. podwika ’занавеска; вуаль, белая галаўная хутка’. Польск. слова з *podwijka < wić (Брукнер, 426), (гл. віць). У бел., відавочна, з польскага, калі меркаваць па арэалу бытавання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маскара́д, ‑у, М ‑дзе, ж.

1. Баль, вечар, на які прыходзяць у масках і спецыяльных касцюмах; касцюміраваны баль. Шэметы збіраліся на навагодні студэнцкі маскарад. Лобан.

2. Незвычайны касцюм, убор, які мяняе чый‑н. знешні выгляд. На Пылі было кароценькае футра і доўгая чорная спадніца. На галаве зграбны капялюшык і густая чорная вуаль .. — Не хацела, каб твая гаспадыня бачыла, што да цябе заходзіла яўрэйка, — так растлумачыла .. [Пыля] мне свой маскарад. Асіпенка. // перан. Аб прытворстве, якое скрывае сутнасць каго‑, чаго‑н. Маскарад буржуазных выбараў.

[Фр. mascarade ад іт. mascherata.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Газ1 ’газ’ (БРС). Рус. газ, укр. газ ’тс’ і г. д. Слова, якое штучна ўтворана брусельскім хімікам І. Б. ван Гельмантам (1577–1644 гг.) на аснове грэч. слова χάος ’хаос’. У рус. мове гэта слова, паводле Фасмера (1, 382), з ням. або гал. Gas ці франц. gaz. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Г, 7; Клюге, 233; MESz, 1, 1037. У бел. мову гэта слова папала праз пасрэдніцтва рус. або польск. мовы. Паколькі няма дакладных даных наконт гісторыі яго ў бел. мове, то прыходзіцца толькі меркаваць, улічваючы агульную сітуацыю і ролю, якую ігралі гэтыя абедзве мовы ў фарміраванні лексікі бел. мовы новага часу (асабліва навукова-тэхнічнай).

Газ2 ’тканіна газ’ (БРС). Рус. газ, укр. газ ’тс’. Запазычанне з франц. gaze ’газ, вуаль’. Звычайна першакрыніцай гэтага слова лічаць назву месца Газа ў Палесціне. Гл. Фасмер, 1, 382. Іншыя этымолагі ўказваюць, што ў гэтым месцы ніколі не выраблялі такую тканіну і не гандлявалі ёю. Таму першакрыніцай франц. gaze лепш лічыць іспан. gasa < араб. kazz < перс. käž. Гл. Клюге, 236; Локач, 91; Шанскі, 1, Г, 8 (апошні ў пэўным сэнсе вельмі заблытана перадае сутнасць этымалогій Локача і інш.).

Газ3 ’вельмі шырокі брод у рацэ ці возеры’ (Яшкін). Як відаць з крыніц, якія прыводзіць І. Я. Яшкін (лепел.), слова гэта вядома на вельмі абмежаванай тэрыторыі (параўн. яшчэ ў Яшкіна, там жа, Газ — урочышча на Красенскім возеры на Дзісеншчыне) і, здаецца, з’яўляецца рэліктавым словам. Як лічыць Трубачоў, Эт. сл., 6, 113–114, ёсць сувязь з паўд.-слав. мовамі; параўн. серб.-харв. га̑з ’брод’, славен. gȃz, балг. га́зя ’брадзіць і да т. п.’ БЕР (III, 224) неабгрунтавана разглядае яго як толькі паўд.-слав. лексему. Этымалогія ўсёй групы слоў няясная (некаторыя меркаванні БЕР, там жа: лічыцца цёмным па паходжанню словам; праблематычна звязваць яго з арм. лексемай або думаць, што яно запазычана з дака-мізійскай крыніцы). Трубачоў, там жа, бачыць тут і.-е. *g​ā‑ ’ісці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)