во́сьмы, -ая, -ае.

1. гл. восем.

2. Які атрымліваецца пры дзяленні на восем.

Восьмая частка.

3. у знач. наз. во́сьмая, -ай, ж. Восьмая частка чаго-н.

Адна восьмая.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увасьмяры́х, прысл.

Колькасцю ў восем асоб (рознага полу) або істот (ніякага роду).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́семь во́сем, род. васьмі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вво́сьмеро нареч. (в восемь раз) у во́сем разо́ў; (в восемь частей) у во́сем сто́лак;

увели́чить вво́сьмеро павялі́чыць у во́сем разо́ў;

сложи́ть, согну́ть вво́сьмеро злажы́ць, сагну́ць у во́сем сто́лак;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

васьмікра́тны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены восем разоў, павялічаны ў восем разоў; памножаны на восем. У васьмікратным памеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васьміразо́вы, ‑ая, ‑ае.

Павялічаны ў восем разоў; памножаны на восем. // Які адбываецца ў восем прыёмаў. Васьміразовая падкормка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васьмідзённы, ‑ая, ‑ае.

Якому споўнілася восем дзён. // Тэрмінам у восем дзён. Васьмідзённая камандзіроўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уво́сьмера, прысл.

У восем раз, у восем частак і пад. Скласці паперу ўвосьмера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Васьме́рні мн. л. ’тканіна, палатно, тканае ў восем нітоў’ (Бяльк.). Да осмеро (параўн. васьмяры́к) ’восем’. Па ўтварэнню ідэнтычнае ўкр. восьмерня́ ’дошка, якая атрымліваецца пры распілоўцы ствала на восем частак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

васьмігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

Якому споўнілася восем гадоў. Васьмігадовы сын. // Тэрмінам у восем год. Васьмігадовае падарожжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)