када́стр, ‑у, м.

Спец. Вопіс чаго‑н., сістэматызаваны збор звестак аб чым‑н. Кадастр падземных вод. Кадастр карысных выкапняў.

[Фр. cadastre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неапі́саны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не апісалі, не ўключылі ў вопіс, каталог, рэестр. Неапісаны архіў.

2. Вельмі прывабны, такі, што цяжка апісаць словамі. Іскрыцца ў небе млечны пас, Такі таемны, поўны чараў І неапісаных украс. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́трыка ’выпіска з метрычнай кнігі аб даце нараджэння’ (ТСБМ), смарг., пруж. мэтрыка, драг. мэтрыкэ ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. метрика, метрыка ’канцылярская кніга’ (пач. XVI ст.), «Літоўская метрыка», — запазычаны са ст.-польск. metryka, якое з с.-лац. matricula ’каталог, вопіс’ < лац. mātrīx ’тс’. Булыка (Лекс. запазыч., 57) памылкова выводзіць з лац. metrica ’?’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інвента́р, -у́ і -а́, м.

1. -у́. Сукупнасць прадметаў, прылад, якія складаюць маёмасць прадпрыемства, установы, арганізацыі.

Спартыўны і.

Сельскагаспадарчы і.

2. -у́. Вопіс такіх прадметаў, рэестр.

Скласці і.

3. -у́. Прылады вытворчасці.

Сельскагаспадарчы і.

4. -а, гіст. Апісанні феадальных уладанняў у 16 — першай палавіне 19 ст. ў Беларусі, Літве, Украіне, Польшчы.

Старонка інвентара Брэсцкай эканоміі 1742 г.

Жывы інвентар — цяглавая і малочная жывёла.

|| прым. інвента́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інвента́р, ‑у, м.

1. Сукупнасць прадметаў, прылад, якія складаюць маёмасць прадпрыемства, установы, арганізацыі. Спартыўны інвентар. Школьны інвентар. // Прылады сельскагаспадарчай вытворчасці. Сельгасарцелі дзейна рыхтуюцца да праверкі — ачышчаюць насенне, рамантуюць інвентар, машыны, вывозяць на палі ўгнаенне. Арочка. — Інвентар гатовы: плугі, бароны ўжо адрамантавалі. Васілевіч.

2. Вопіс маёмасці, рэестр. Скласці інвентар.

•••

Жывы інвентар — цяглавая і малочная жывёла.

Мёртвы інвентар — прылады працы, перавозачныя сродкі і іншая маёмасць.

[Лац. inventarium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)