чума́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (уст.).

Возчык і гандляр ва Украіне і на поўдні Расіі, які перавозіў на валах соль, рыбу і іншыя тавары.

|| прым. чума́цкі, -ая, -ае.

Ч. абоз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́лі, нескл., м.

Некваліфікаваны рабочы (насільшчык, грузчык, возчык) у некаторых краінах Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі.

[Інд. kuli — заработкі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изво́зчик рамі́знік, -ка м.; (возчик) ваза́к, -ка́ м., во́зчык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ваза́квозчык’ (БРС, Янк. I). Рус. смал. возак ’тс’. Да вазіць, воз. Адно са шматлікіх утварэнняў ад воз‑ з такімі ж значэннямі; параўн. возчык, вознік, вазюр, вазец, н.-луж. woznik ’фурман’, серб.-харв. во̀за̄р, во̀зац, во̀за̄ч ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

або́знік, ‑а, м.

Возчык у абозе; вазак, фурман. Абознікі ішлі па гразі вуліцы побач са змучанымі, стомленымі коньмі. Галавач. Абознікі лаяліся і пагражалі шафёрам пугамі. Шамякін. // Разм. Ваеннаслужачы абозу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падво́дчык, ‑а, м.

Возчык на падводзе. Каля воза стаяў высокі, худы падводчык. Гурскі. Выходзілі з лесу ўзброеныя хлопцы, спынялі абоз, згружалі ўсё, што было на вазах. Павязаўшы падводчыкаў, ускідвалі іх на калёсы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паганя́ты ’той, хто паганяе запрэжаных жывёл, возчык’ (ТСБМ, Шат., Гарэц., Яруш.). Да паганяць; першапачаткова залежны дзеепрыметнік на ‑т‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вазю́р1возчык, вазнік’ (КЭС). Параўн. вазак. Гл. вазюр2.

Вазю́р2 ’хлопчык, які любіць многа катацца на санках ці каньках’ (З нар. сл.). Да вазіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пашавялі́ць, ‑вялю, ‑веліш, ‑валіць; зак., што або чым.

Прывесці ў рух, злёгку парухаць; паварушыць. Ляснік прычыніў дзверцы ў печцы, пашавяліў галавешкі. Ігнаценка. Возчык пашавяліў лейцамі, конь рушыў барзджэй — дарога кіравала ўніз. Быкаў. Кірыла Фаміч падышоў да хлопчыка і гулліва пашавяліў вусамі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Важа́ты1возчык сват на вяселлі, пасаду якога выконвае хросны бацька’ (Нас.). Да вазіць.

Важа́ты2 ’кіраўнік піянераў’ (КТС). З рус. вожатый ’тс’. Пра апошняе гл. Шанскі, ЭИРЯ, I, 61–72.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)