о́тклик м.

1. (отголосок) во́дгук, -ку м., во́дгалас, -су м., во́дгулле, -лля ср.;

2. перен. во́дгук, -ку м.;

3. во́дгук, -ку м., во́дгукі, -каў мн.;

о́тклики в печа́ти во́дгукі ў дру́ку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэ́ха, -а, н.

1. Адбіццё гуку ад прадметаў; водгук.

Лясное р.

Р. мінулых падзей (перан.: водгалас).

2. Электрамагнітная хваля, адбітая ад якой-н. перашкоды і прынятая спецыяльным прыборам (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́тзвук м.

1. (отражение звука) во́дгук, -ку м., рэ́ха, -ха ср., во́дгулле, -лля ср., во́дгалас, -су м.;

2. перен. во́дгук, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патаро́ча, ‑ы, ж.

Уст. Абл. Здань, пудзіла. Цябе агорне полаг ночы, Ты смех пачуеш Патарочы, — Ці будзе водгук тваім думам? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́дгалас, ‑у, м.

1. Тое, што і водгук (у 1 знач.). Заціх водгалас грымотнага раскату. Лынькоў.

2. перан. Тое, што і водгук (у 3 знач.). Ідэі Народнага фронту ўсюды знаходзілі жывы водгалас. Танк. З краю ў край прайсці, праехаць Я гатоў пад гэтым небам, Бо не водгалас, не рэха, А сама мне песня трэба! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пагалоска ’чуткі, размовы, якія перадаюцца; рэха’ (ТСБМ), ’чуткі’ (Нас., Бяльк., Яруш., Сцяшк.), по́голосводгук’, поголо́ска ’чутка’ (ТС). Рус. па́голос, па́голосок ’адгалоска’, укр. по́голос, поголо́ска ’чуткі, размовы’, польск. pogłosводгук, рэха’, pogłoska ’чуткі, размовы’, серб.-харв. устар. по̀глāсје ’звестка, весць’. Да голас (гл.), прэфіксальным або канфіксальным спосабам словаўтварэння (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 227, 241).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дада́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дадатнага. — І наша справа такім чынам набывае пэўны водгук. Вось у чым дадатнасць адозвы, невядома чыёю рукою напісанай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́ха ’водгалас, водгук’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, Шат.), рэ́хво ’тс’ (ТС). Ст.-бел. ехо ’рэха’ < ст.-польск. echo < лац. ēchō ’водгалас, рэха’ < грэч. ἠχώ (Булыка, Лекс. запазыч., 138).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

а³, часц.

1. Ужыв. як пытальны водгук на зварот або пры перапытванні недачутага. —

Гэй, уставай! — А? Чаго?

2. Ужыв. пры паўторным звароце да каго-н. з мэтай прыцягнуць увагу.

Сынок, а сынок... уставай!

3. Ужыв. ў пачатку рэплікі, якой пачынаецца гутарка, для ўзмацнення выразнасці, пераканаўчасці.

А як нам будзе добра!

А чаму ў вас цёмна?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́дгаласкі, ‑аў; адз. водгаласак, ‑ску; м.

Разм. Тое, што і водгалас, водгук (у 1 знач.). Грукат дрывасекаў разлягаецца водгаласкамі па ваколіцы. Бядуля. Водгаласкі вайны чуліся на рэйдзе, дзе стаяў абпалены крэйсер ці браняносец. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)