смяро́тны, -ая, -ае.
1. Які жыве не вечна, якога чакае смерць.
Усе людзі смяротныя.
2. Які выклікае смерць.
Смяротная доза яду.
3. Тое, што і смертны (у 3 знач.).
С. прысуд.
Смяротная кара.
4. перан. Крайні ў сваім праяўленні, вельмі моцны.
Смяротная нуда.
|| наз. смяро́тнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ду́кса ’той, хто вечна дзьмецца (на каго-н.)’ (Касп.). Відавочна, запазычанне з літ. dùksas ’уздых, стогн’, dūksáuti ’ўздыхаць’ (да этымалогіі літ. слова гл. Фрэнкель, 1, 115).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
белагру́ды, ‑ая, ‑ае.
У якога белыя грудзі. Будуць вечна сады расцвітаць, Белагрудыя ластаўкі лётаць. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бессмяро́тны, ‑ая, ‑ае.
Выс.
1. Які ніколі не памірае, вечна жыве. Народ бессмяротны.
2. Які вечна жыве ў памяці народа, заўсёды захоўвае сваё значэнне. Імёны герояў бессмяротныя. Бессмяротная слава. Бессмяротныя подзвігі. Бессмяротнае вучэнне Леніна. Бессмяротныя творы класікаў марксізма-ленінізма. □ І заўсёды між нас — Бессмяротны Ільіч. Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́рыя, ‑і, ж.
Згодна з каранам, вечна маладая прыгажуня, якая жыве ў раі і ўпрыгожвае там жыццё праведнікаў.
[З арабск.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карчма́рства, ‑а, н.
Трыманне карчмы; занятак карчмара. — Думаеце, выгадная рэч карчмарства? Вечна не даспіш, заўсёды на нагах. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скуць.
2. у знач. прым. Які не мае свабоды, заняволены. Але верылі мы, Што не вечна тут цьма, І не вечна наш край будзе скуты. Журба. Даволі тупасці, слепасці Люду, што ў горы гарбеў! Б’е гнеў Петрапаўлаўскай крэпасці — Скутага розуму гнеў. Грачанікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ве́чны ’які існуе заўсёды’ (КТС, БРС, Бяльк.), палес. ’участак, які даўно не абрабляецца’ (Выг.), укр. ві́чний, рус. ве́чныйу польск. wieczny, в.-луж. wěčny, чэш. věčný, славац. večný, славен. véčen, серб.-харв. ве̏чан, макед. вечен, балг. вечен, ст.-слав. вѣчьныи. Прасл. věčьnъ, утворанае ад век (гл.) пры дапамозе суф. ‑ьn‑ъ (Шанскі, 1, В, 82). Рэгулярнае прыслоўе ад яго — вечна (КТС, БРС, З нар. сл.), вечно (Сцяшк. МГ); ве́чне (Жд., 2), шчуч. ве́чня (З нар. сл.) < ве́чне маюць канчатак ‑е (> я) пад уплывам польскай мовы, ва ўсх.-маг. ве́шна ’вечна, заўсёды’ (Бяльк.) пераход ‑чн‑ > ‑шн‑ з’яўляецца рэгулярным для ўсх.-бел. гаворак (ДАБМ, к. 61).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жыццялю́б, ‑а, м.
Той, хто любіць жыццё. Я не мог сабе ўявіць, што гэты чалавек — такі жыццялюб, такі вечна бадзёры, можа памерці. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незамярза́ючы, ‑ая, ‑ае.
Такі, які не замярзае зімой. Незамярзаючы порт. □ Справа пачыналіся непраходныя смаленскія лясы з балотамі і вечна незамярзаючымі чортавымі вокнамі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)