сваво́льны, -ая, -ае.

1. Гарэзлівы, гуллівы.

Свавольнае дзіця.

С. ветрык (перан.).

2. Схільны да свавольства; упарты, неслух.

Нічога не слухае гэты с. сын, усё па-свойму робіць.

|| наз. сваво́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабаці́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ці́ць; незак.

1. што. Пакрываць рабаціннем (у 2 знач.), рабізной (у 1 знач.).

Ветрык злёгку рабаціў лужыны.

2. Выклікаць адчуванне рабізны, стракатасці ў вачах.

Аж р. у вачах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

потяну́ть сов., в разн. знач. пацягну́ць;

потяну́л ветеро́к пацягну́ў ве́трык;

потяну́ло домо́й пацягну́ла дамо́ў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ціхаве́йны, ‑ая, ‑ае.

Паэт. Ціхі, слабы (пра вецер). Ціхавейны, цёплы ветрык Прылятае к нам з палёў. Журба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытапта́цца, ‑топчацца; зак.

Прымяцца ад хады, хаджэння. — Калі і прытопчацца каторае каліўца нагою, дык яго ветрык падыме. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абве́яць, -ве́ю, -ве́еш, -ве́е; -ве́яў; -ве́й; -ве́яны; зак., каго-што.

1. Абадзьмуць паветранай плынню.

Ветрык абвеяў калоссе.

2. Абарваць, абтрэсці (пра лісце, пялёсткі і пад.).

Моцны вецер абвеяў сухое лісце.

3. Абсыпаць чым-н.

Падарожнага абвеяла (безас.) снегам.

|| незак. абвява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абве́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заварушы́ць, ‑рушу, ‑рушылі, ‑рушыць; зак., што або чым.

Пачаць варушыць. // Варухнуць, зварухнуць. Заварушыць пальцамі. □ Ціхі ветрык заварушыў кусты. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзьмуць, дзьму, дзьмеш, дзьме; -мём, -мяце́, -муць; -мі; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Веяць, гнаць паветра.

Дзьмуў лёгкі ветрык.

2. З сілай выпускаць з рота струмень паветра.

Д. на агонь.

У дудку дзьме хлапчук.

Куды вецер дзьме (разм., неадабр.) — не мець сваёй думкі, прыстасоўвацца да існуючых меркаванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зефі́р, ‑у, м.

1. Паэт. Цёплы, лёгкі ветрык.

2. Баваўняная тканіна для бялізны. Кашуля з зефіру.

3. Сорт лёгкай фруктовай пасцілы.

[Ад грэч. zephyros — заходні вецер.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звару́шлівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны зварухнуць, заварушыць. Зварушлівы ветрык. // перан. Здольны ўсхваляваць, расчуліць або такі, які лёгка ўзбуджаецца, расчульваецца. Зварушлівая натура. Зварушлівы ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)