ра́дасны, -ая, -ае.

1. Які выяўляе радасць, весялосць; поўны радасці.

Р. настрой.

2. Які выклікае, прыносіць радасць.

Радасная падзея.

|| наз. ра́даснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анакрэанты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які апявае радасці жыцця, каханне, весялосць. Анакрэантычная паэзія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недарэ́чны, -ая, -ае.

1. Сказаны, зроблены неўпапад, не да месца.

Н. жарт.

2. Неразумны, бяссэнсавы.

Недарэчныя прапановы.

3. Няўклюдны, няскладны (знешне).

4. Які не адпавядае сітуацыі, абставінам.

Недарэчная весялосць.

|| наз. недарэ́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іскры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; незак.

1. Ззяць, зіхацець, пералівацца іскрамі.

Снег іскрыцца.

Усмешка іскрыцца (перан.).

2. перан. Ярка праяўляцца; ззяць, блішчаць пад уплывам якіх-н. пачуццяў (пра вочы, позірк).

У вачах іскрылася весялосць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вясе́лле, вясе́лля, весі͡еле, высі́льле, вясе́лё ’вясельная дружына’; ’вяселле’ (БРС, Нас., Булг., Мядзв., Гарэц., Шат., Мал., Грыг., Бяс., віл., З нар. сл., Сцяшк., ДАБМ, к. 338), укр. весі́лля ’тс’, рус. паўдн., смал., пск., валаг., арханг., урал. веселье ’вяселле’, свярдл., арханг. ’вечарынка’, ст.-рус. веселье ’радасць, забава, пацеха’; ’вяселле’, польск. weseleвесялосць, радасць, забава’; ’бяседа’; ’банкет’; ’вяселле’; ’шлюб у касцёле’; ’хрэсьбіны’, н.-луж. wjasele ’радасць, весялосць’, в.-луж. wjeselo ’радасць, пацеха, асалода, забава’, чэш. veselí ’вясёлы, радасны настрой, весялосць’; ’вясёлая забава’; ’вяселле’, славац. veselie ’вяселле’, уст.весялосць, забава, добры настрой’, славен. vesélje ’радасць, пацеха, забава, асалода’, серб.-харв. весе́ље ’бяседа, забава, весялосць’, макед. веселиевесялосць, банкет, бяседа’; ’урачыстасць, свята’, балг. веселиевесялосць, свята’. Да прасл. veselьje, якое ўтворана ад вясёлы (гл.) і абстрактнага суф. ‑ьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вясёласцьвесялосць’ (КТС), вясёлысьць ’тс’ (Бяльк.), укр. веселість, рус. весёлость ’тс’, польск. wesołość ’вясёлы настрой, пацеха, радасць, добры гумар’; ’вясёлы спосаб правядзення часу’, н.-луж. wjasolosć, в.-луж. wjesołosćвесялосць, радасць’, чэш. veselostвесялосць, забава, пацеха’, паўдн.-усх. ’вяселле’, славац. veselosťвесялосць, забава’, славен. vesẹ̑lost, серб.-харв. ве̏селост, макед., балг. веселост. Прасл. veselostь, утворанае з суф. ‑ostь ад прым. veselъ > вясёлы (гл.). Бел. літаратурная форма мае націск на канчатку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́ткасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прыткага. А вот ужо на весялосць ды прыткасць у скоках не было .. [Лукер’і] роўніцы. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смяя́цца, смяю́ся, смяе́шся, смяе́цца; смяёмся, смеяце́ся, смяю́цца; сме́йся; незак.

1. Праяўляць весялосць, радасць пры дапамозе смеху.

С. да слёз.

2. з каго-чаго. Высмейваць каго-, што-н.; насміхацца.

Нельга с. са старога чалавека.

3. перан. Жартаваць, гаварыць смехам.

Я не веру табе, ты смяешся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напускны́

1. с на́пуском;

а́я ко́фта — ко́фта с на́пуском;

2. напускно́й;

а́я весяло́сць — напускна́я весёлость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ликова́ние ср. (бурная) ра́дасць, -ці ж., (бурная) весяло́сць, -ці ж.; трыумфава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)