ліня́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́е; незак.

1. Траціць сваю першапачатковую афарбоўку; выцвітаць.

Тканіна ліняе на сонцы.

2. Скідваць ці мяняць у пэўныя перыяды сваё покрыва (пра жывёл, птушак).

Зайцы ліняюць.

|| зак. вы́ліняць, -яе, зліня́ць, -я́е (да 1 знач.) і паліня́ць, -я́е.

|| наз. ліня́нне, -я, н. і лі́нька, -і, ДМ -ньцы, ж. (да 2 знач.).

Веснавая л. пушных звяроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наскіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Скінуць пэўную колькасць чаго‑н. Наскідаць камення. □ Паліва на беразе поўна. Веснавая вада пакінула тут трэскі, карчэўе, кавалкі дошак і нават ладныя паленцы.. Можа за якіх дзесяць мінут мы наскідалі цэлую груду. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мая (у 1 знач.). У тую майскую ноч была першая веснавая навальніца. Даніленка.

2. Які мае адносіны да свята 1‑га Мая; першамайскі. Шуміць наша радасць, Як майскі парад. Колас.

•••

Майскі жук гл. жук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

млына́р, ‑а, м.

Уладальнік млына або работнік у млыне; мукамол. Калі .. скончылася веснавая паводка і рэчка ўвайшла ў берагі, млынар ужо на сялянскі завоз пусціў млын. Чорны. Яшчэ калі дзядзька Пракоп быў за старшыню, дык ён паставіў бацьку за млынара ў колішні Лукашоў вятрак. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заво́з, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. возіць — завезці (у 2 знач.). Завоз тавара ў магазін.

2. Збожжа, прывезенае ў млын для памолу. Калі .. скончылася веснавая паводка і рэчкі ўвайшла ў берагі, млынар ужо на сялянскі завоз пусціў млын. Чорны. У млыне ляжалі нямала завозу. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разво́ддзе, ‑я, н.

Веснавая вада, вясенні разліў. Часамі на перавалах, дзе разводдзе бушавала з нястрыманаю сілай і кідала лодку, як трэску, прыходзілася налягаць на вясло, каб выбрацца з небяспечных віроў. Колас. — Разводдзе зрабіла гэты лес востравам, на якім павінны ратавацца ўсе жывёлы, што жывуць у гэтых мясцінах. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разво́ддзе, разво́дзіцавеснавая вада, разліў’, ’бездараж’ (ТСБМ; докш., шум., лудз., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), ’хуткае таянне снегу і лёду ўвесну’ (Сцяшк.), ’паводка’ (Гарэц.), разво́дзі (брасл., Сл. ПЗБ), разво́ддзя, разво́дзя (паст., лід., Сл. ПЗБ) ’тс’, разво́ддзя ’разводдзе, паводка’ (Бяльк., Нас.), рус. разво́дье ’тс’, укр. разво́ддя ’прастора чыстай вады паміж ільдамі’. Магчыма, прасл. *orz‑vod‑je паводле архаічнай мадэлі (Астроўскі, ABSl, 27, 122), гл. вада, параўн. раздарожжа (гл. раздарожа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разлі́ў, ‑ліву, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разліваць — разліць (у 2 знач.).

2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. разлівацца — разліцца (у 2, 3 і 4 знач.). І ў гэтым разліве пяшчоты, дзіцячай ласкі .. [Галя] адчула, што ўжо не можа быць без яго, без хлопчыка, які ёй стаў такі родны. Сабаленка.

3. Выхад з берагоў ракі, возера; паводка. Мне не часта даводзілася бачыць Дняпро ў час яго разліву, ды яшчэ ў такую слаўную ранішнюю пару... Ракітны. // Веснавая вада, а таксама прастора, залітая вадой. [Раўбіч:] — Паколькі пачнём вясной, а разліў .. часам дасягае шасці вёрст ушыркі — гэта дасць вам неабходны спакой на той час, пакуль мы будзем наводзіць парадак. Караткевіч. Пешаходы сцішалі свае таропкія крокі, спыняліся на мосце і, любуючыся шырокім разлівам, прыслухоўваліся: ні то гэта шуміць веснавая вада, ні то тое новае, што ідзе разам з вясной. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вясня́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Абрадавая веснавая песня. Дзяўчаты хорам спявалі «вяснянкі». Колас.

2. Абл. звычайна мн. (вясня́нкі, ‑нак). Тое, што і вяснушкі. І шчокі і кірпаты нос былі ўсеяны такім мноствам вяснянак, што, калі твар трапляў пад сонца, здавалася, ён, успыхваў, як касцёр. Лынькоў.

3. Насякомае атрада сятчастакрылых.

4. Аднагадовая травяністая расліна сямейства крыжакветных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

песня / урачыстая: гімн / абрадная веснавая: вяснянка / спяваюць, калышучы дзіця: калыханка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)