верашчэ́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. верашчу́ верашчы́м
2-я ас. верашчы́ш верашчыце́
3-я ас. верашчы́ць верашча́ць
Прошлы час
м. верашчэ́ў верашчэ́лі
ж. верашчэ́ла
н. верашчэ́ла
Загадны лад
2-я ас. верашчы́ верашчы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час верашчучы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вераскну́ць

‘аднакратны да верашчаць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вераскну́ вераскнё́м
2-я ас. вераскне́ш вераскняце́
3-я ас. вераскне́ вераскну́ць
Прошлы час
м. вераскну́ў вераскну́лі
ж. вераскну́ла
н. вераскну́ла
Загадны лад
2-я ас. вераскні́ вераскні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час вераскну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

засквірча́ць

‘пачаць верашчаць, пішчаць, патрэскваць на гарачай скаварадзе (пра сала і пад.)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. засквірчу́ засквірчы́м
2-я ас. засквірчы́ш засквірчыце́
3-я ас. засквірчы́ць засквірча́ць
Прошлы час
м. засквірча́ў засквірча́лі
ж. засквірча́ла
н. засквірча́ла
Загадны лад
2-я ас. засквірчы́ засквірчы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час засквірча́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сквярці́ся, ‑руся, ‑рэшся, ‑рэцца; незак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Верашчаць, трашчаць, сквірчэць. Ён [агонь] адразу хапаецца за бяросту, падкладзеную пад сухія дровы — аблетак, яна скручваецца і сквярэцца, нібы на патэльні смажыцца сала. Сабаленка.

2. Нудна плакаць; вішчаць, пішчаць. Дзіця сквярэцца ў калысцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́раск ’крык, верашчанне’ (БРС, Нас.). Рус. ве́реск, укр. ве́реск, польск. wrzask, чэш. vřesk, балг. врясък, серб. ври̑сак і г. д. Прасл. *verskъ ’вераск, верашчанне’. Сюды ж *verščatiверашчаць’ (< *verskēti): ст.-рус. верещати, бел. верашча́ць, укр. вереща́ти, рус. вереща́ть, польск. wrzeszczeć, чэш. vřeštěti, ст.-слав. врѣштати, балг. врещя́, серб. ври́штати і г. д.; таксама *verskati, *versknǫti: ст.-рус. верескати, укр. вере́снути, чэш. vřiskati, балг. вря́скам і г. д. Роднасныя: літ. verkšlénti ’злавацца, плачучы’, verkšnóti ’плакаць’ (*versk‑), ver̃kti ’тс’, лат. varkšêt ’квакаць’ (*varsk‑). Магчыма, слав. *versk‑ з *verk‑sk‑ (тады першапачатковую форму мы маем у літ. ver̃k‑ti). Словы гукапераймальнага паходжання. Сюды ж і слав. *vъrčati, *vъrkati (параўн. укр. ворча́ти, рус. ворча́ть, чэш. vrčeti, vrkati і г. д.). Гл. Фасмер, 1, 296–297, 298.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сквірчэ́ць, ‑чыць; незак.

Разм. Верашчаць, пішчаць, патрэскваць на гарачай скаварадзе (пра сала і пад.). [Андрэй:] — Неспакойны ж элемент гэта сала, да чаго сквірчыць, да чаго верашчыць. Лынькоў. У печы сквірчэла сала, і, удыхнуўшы пах смажаніны, Валянцін адчуў, які ён галодны. Сабаленка. З кухні чуваць было, як сквірчэла яешня, пах яе ўжо даносіўся сюды, у зальчык. Хадкевіч. / Пра падобныя гукі. У канторцы нікога не было. Толькі ўздыхалі маторы каларыфераў пад перакрыццямі ды сквірчэў за сцяною наждак. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вяча́цьверашчаць, крычаць’ (Крывіч), вэчати ’раўці’ (Бесар.). Укр. вʼяча́ти ’бэкаць’, рус. веча́ть ’крычаць’ (пск., смал., СРНГ), вяча́ць ’вішчаць’ (Даль), вячу́ ’плачу’, вя́чать (Фасмер), славен. vẹ́čati ’крычаць’ (Плет.). Гукапераймальнае ўтварэнне, чым тлумачацца ваганні ў фанетыцы. Параўн. «вуол вэчит» (Бесар.), «вячить… блеять, кричать как овцы» (Даль, 1, 830). Нельга аддзяляць ад вякаць; гл. Фасмер, 1, 375; Рудніцкі, 1, 510. Вякаць (вячаць, як буркаць) бурчаць, ячаць/якаць і да т. п. Рус. вячать і ячать звязаны; ва ўсякім разе фармальна і фанетычна яны паралельныя; гл. Фасмер, 4, 570, 571.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разві́кацца ’пачаць крычаць’ (Юрч. СНЛ). Вытворнае ад вік ’крык, піск’ (Юрч.), якое лічыцца выключна паўднёваславянскім (БЕР, 1, 146), параўн. аднак побач з балг. вик ’крык’, славен. vík ’тс’, рус. дыял. ви́кот ’пранізлівы, рэзкі крык; віск’, ви́канье ’крык, віск жывёл’, ви́кать ’скуголіць, вішчаць, выць’, а таксама серб.-харв. разви́кати се ’раскрычацца’, балг. ви́кам ’крычаць; клікаць, гукаць’, славен. vikati ’тс’, што ўзыходзяць да гукапераймальнага *vy < і.-е. , параўн. выць (гл.). Роднасныя да літ. ap‑úokas ’сава’, лат. aũka ’бура’, ūkšuotверашчаць’ (БЕР, 1, 146–147; Сной₃, 820).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крычаць, гукаць, енчыць; гарлапаніць, гарланіць, галёкаць, раўці, верашчаць, дзерціся (разм.) □ дзерці глотку, рваць глотку, заходзіцца крыкам, заходзіцца ад крыку

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Скуго́ліць ‘жаласна быць, падвываць (пра жывёліну)’ (ТСБМ, Касп., Др.-Падб., Сцяшк., Мядзв., Інстр. 3), ‘тлуміць галаву, надакучаць’ (Сл. ПЗБ), ‘плакаць’ (Мат. Гом.), ску́гліць, скуглі́ць вішчаць (ТС, Ян., Сл. ПЗБ), скугіта́ць скуголіць (Шатал.), скугі́чыць ‘тс’ (Сл. ПЗБ), скуго́рыць ‘тс’ (Нас.). Укр. скугні́ти, скугота́ти ‘рохкаць’, скуго́лить ‘пішчаць, верашчаць’, ску́глить ‘выць’, рус. дыял. ску́горыць, скуго́лить, ску́гліть ‘тс’ і ‘ныць, скардзіцца’, чэш. skuhrati ‘ныць, хныкаць’, славац. skuhrať ‘скардзіцца’. Гукаперайманне, параўн. Махэк₂, 550; Фасмер, 3, 660. Першасная форма захавалася ў ску́гаць ‘скуголіць, вішчаць, кугакаць’ (ТС), пашыраная ў далейшым суф. ‑(о)лі‑, ‑іта‑, ‑ічы‑, ‑оры‑, якія характарызуюць інтэнсіўнасць дзеяння. Паколькі існуе рус. дан. ску́гор, чэш. skuhrač ‘скупы’, параўноўваюць яшчэ з літ. skaugé ‘зайздрасць’, skaugùs ‘завіслівы’, skaugéti ‘зайздросціць’, лат. skàuģis ‘зайдроснік, незычлівец’, skàust ‘зайздросціць, жадаць благога’; гл. Зубаты, AfslPh, 16, 413; Мюленбах-Эндзелін, 3, 876 і наст. Аб семантычнай мадэлі ‘ныць, скардзіцца’ → ‘скупы’ гл. Пятлёва, Этимология–1970, 214–215.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)