верашча́ць, -шчу́, -шчы́ш, -шчы́ць; -шчы́м, -шчыце́, -шча́ць; -шчы́; незак.

Віскліва з пералівамі пішчаць, гучаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

верашча́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. верашчу́ верашчы́м
2-я ас. верашчы́ш верашчыце́
3-я ас. верашчы́ць верашча́ць
Прошлы час
м. верашча́ў верашча́лі
ж. верашча́ла
н. верашча́ла
Загадны лад
2-я ас. верашчы́ верашчы́це

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

верашча́ць несов., разг. вереща́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

верашча́ць, ‑шчу́, ‑шчы́ш, ‑шчы́ць; незак.

Віскліва з пералівамі пішчаць, гучаць; трашчаць, стракатаць. — Як то можа быць! — верашчаў ён [прамоўца] пісклявым, але рэзкім, чутным голасам. Гарэцкі. На фурманках парасяты ў мяшках верашчаць, кудах[чуць] куры ў кошыках. Галавач. Недзе паблізу лязгалі буферы, пасвістваў манеўравы паравоз-кукушка, верашчаў свісток счэпшчыка. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верашча́ць разм. krischen vi, schrien* vi; zrpen vi (пра конікаў)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Верашча́ць (БРС, Нас., Касп., Шатал.). Да прасл. *verščati ’тс’ — утварэння да *verskъ ’вераск’. Гл. ве́раск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заверашча́ць і заверашчэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Пачаць верашчаць, верашчаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вереща́ть несов. верашча́ць, вішча́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сквірчэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чы́ць; незак. (разм.).

Верашчаць, пішчаць, патрэскваць на гарачай скаварадзе (пра сала і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

верезжа́ть несов., прост., обл. вішча́ць; верашча́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)