дацямна́, прысл.
Да надыходу цемнаты, да змяркання. Гарадскія шафёры ціснулі на ўвесь газ. Яны спяшаліся дацямна дабрацца дадому. Корбан. Верас ліловы, як на цымбалах, Ціха трымціць увесь дзень дацямна. Агняцвет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бахма́ты, ‑ая, ‑ае.
Пышны; разложысты. Тут, пад страхою, быў сенавал і бацька штовосень сюды прывозіў з лугу бахматыя вазы зялёнага, духмянага мурагу. Сачанка. У зацішку паляк лясных Зацвітае бахматы верас. Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́сціл, ‑у, м.
Тое, што засцілае, закрывае сабой што‑н.; покрыва, заслона. Петраград застаўся з правага боку ў засціле шэрых хмар. Хведаровіч. Ужо зусім чорным стаў сухі верас на белым засціле мёрзлага снегу. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абка́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Абка́паць сябе чым‑н.
абкапа́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; зак.
1. Абкружыць сябе землянымі збудаваннямі.
2. Абгарнуцца чым‑н., закопваючыся. Паравік стаіць цішком.. Абкапаўся ён імхом І залез у верас. Свірка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
верасо́вы і (радзей) ве́расавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да верасу. Верасовы цвет. Верасовы мёд. □ Слыве найлепшым у пчалы ўзятак верасовы. Вялюгін.
2. у знач. наз. верасо́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца верас, талакнянка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пор ’галоўка цыбулі’ (Сцяшк. Сл.), пора: пайшла ў гарод па сапёру і пору (Наша Ніва, 2002, 20 верас.). Звычайна абазначае ’цыбуля-парэй, Allium porrum L.’, параўн. польск. рог. чэш., славац. pór, што з лац. porrum iporrits ’тс’.⇉,
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прытапта́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прытаптаць.
2. у знач. прым. Прымяты, прыціснуты ў часе хады. Пад ногі на дарозе стала [трапляцца] пагнутая і прытаптаная жоўтая папараць і сіне-ружовы верас. Пташнікаў. Каб суняць дыханне, Алесь трохі прайшоўся па прытаптанай абочыне і прысеў. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ве́расень. Ст.-бел. вресень, врешень ’верасень’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. ве́ресень (ст.-укр. вресень). У Насовіча форма вресень (з заўвагай: «Употребляется шляхтою»). Усх.-слав. формы з паўнагалоссем з’явіліся даволі позна. Лічыцца, што вресень (і ве́расень, ве́ресень) — запазычанне з польск. (польск. wrzesień ’верасень’ ад назвы расліны верас: польск. wrzos, прасл. *versъ; гл. ве́рас). Гл. Галыньска–Баранова, Ukr. nazwy, 58–61 (падрабязна, з лінгвагеаграфіяй). Менш пераконвае думка, што вресень — гэта ўсх.-слав. слова, але толькі «славянізаванае». Рудніцкі (1, 353) усх.-слав. (укр.) ве́ресень выводзіць прама ад назвы расліны ве́рес, не закранаючы пытанне аб магчымасці запазычання. Качарган (Мовознавство, 1971, № 2, 88) форму вресень лічыць стараславянізмам. Неверагодна Дабрадомаў (РР, 1967, № 5, 57), які звязвае слав. *versьnь з дзеясловам тыпу рус. вереща́ть.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
касця́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Плод раслін (напрыклад, вішні, слівы і інш.), адзінае семя якіх заключана ў цвёрдую абалонку.
2. Тое, што і касцяніцы. Вакол сасонак — буйныя сакавітыя касцянкі, верас. Бажко.
3. Сорт ігруш. Касцянку я добра памятаю. Гэтымі ігрушамі .. некалі мяне і маю маму частавала дзядзькава жонка Марыля. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кілі́м, ‑а, м.
Шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы. Вышыць кілім. □ Ёсць домік у тым гарадку небагаты: Пакой цеснаваты, Кілім на тахце старасвецкі, Ды нізенькі зэдлік шавецкі. Зарыцкі. Дарагія дываны, кілімы, шаўковыя і плюшавыя пакрывалы, сурвэткі напаўнялі кватэру. Грамовіч. // перан. Пра тое, што сваім выглядам нагадвае такі дыван. Вясна пакрывала аблогі Кілімамі траў, Канюшын. Калачынскі. Кінуў ім Пад ногі верас светла-сіні Няроўна вытканы кілім. Ляпёшкін.
[Тур. kilim.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)