сі́лас

вежа або яма для захоўвання корму’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сі́лас сі́ласы
Р. сі́ласа сі́ласаў
Д. сі́ласу сі́ласам
В. сі́лас сі́ласы
Т. сі́ласам сі́ласамі
М. сі́ласе сі́ласах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́сіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -сіцца; незак.

Узвышацца, стаяць высока.

Удалечыні высіцца вежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усту́пісты, -ая, -ае (разм.).

Які мае ўступы¹.

У. бераг.

Уступістая вежа.

|| наз. усту́пістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́шня в разн. знач. ве́жа, -жы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

воданапо́рны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: воданапорная вежа гл. вежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воданапо́рны, -ая, -ае.

У выразе: воданапорная вежа — рэзервуар для вады, куды яна паступае пад напорам і адкуль расцякаецца па водаправодзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мінарэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

Вежа мячэці, з якой мусульман заклікаюць на малітву.

|| прым. мінарэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вавіло́нскі, ‑ая, ‑ае.

У выразах: вавілонскае стоўпатварэнне гл. стоўпатварэнне; вавілонская вежа гл. вежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бельведэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікая вежа над будынкам як архітэктурнае ўпрыгожанне або альтанка, павільён на ўзвышаным месцы.

Палац з бельведэрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стоўп, стаўпа́, мн. стаўпы́, стаўпо́ў, м.

1. Вежа або калона (спец.).

Александрыйскі с.

2. перан. Выдатны дзеяч, важная службовая асоба.

Стаўпы грамадства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)