вашчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вашчыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.

Націраць або насычаць воскам; вашчыць. Васкаваць паркет, ніткі, паперу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́шчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вашчыць.

2. у знач. прым. Нацёрты або насычаны воскам. Вошчаная нітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дра́тва, ‑ы, ж.

Тоўстая моцна прасмоленая або навошчаная нітка для шыцця абутку і іншых скураных вырабаў. Вашчыць дратву. □ Колькі разоў ні прыбягаў Толя на работу да дзядзькі Арцёма, ён бачыў, як амаль заўсёды той трымаў у роце дратву і спрытна арудаваў шылам. Даніленка.

[Польск. dratwa з ням. Draht — дрот.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́шчыць1 ’песціць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’прылашчваць, рабіць ласкавым, пяшчотным’ (Нас., Касп.), ’гладзіць жывёлу, забаўляцца з ёю’ (КЭС, лаг.), лашчыцца ’выяўляць ласку да каго-небудзь’, ’паддобрывацца, падлізвацца’ (ТСБМ, Янк. 1, Гарэц., Нас., Бяльк., Касп., Шат., Яруш., КЭС, лаг.) ’мілавацца, галубіцца’ (Сл. паўн.-зах.), ла́шчыньня ’пялегаванне’ (Юрч. Вытв.). Укр. лащити, лащитися і ластитися, рус. беламор. лащить ’улашчваць’, смал. ’лашчыць’, валаг., беламор., пск., цвяр., смал. лащиться ’лашчыцца’, польск. łaszczyć się ’гнацца за чым-небудзь’, ’квапіцца’, ’лашчыцца’. Паўн.-слав. laščiti/laščiti sę ’лашчыцца’, ’ласавацца’. Утворана ад laska > ласка (гл.).

Ла́шчыць2, ла́шчыты ’прапітваць аснову шліхтой (Уладз.), ла́шчэння, лашчэ́нне ’насычэнне пражы растворам клейкай вадкасці, каб ніткі былі мацнейшыя і больш гладкія пры тканні’ (Уладз., Сцяшк., Інстр. 2). Запазычана з рус. лощить ’выгладжваць’. Зах.-палес. ла́шчыти мае націск на ла‑, відаць, пад уплывам ла́шчыць1 (рабіць паверхню гладкай, «ласкавай»).

Лашчы́цьвашчыць’ (паст., ганц., Сл. паўн.-зах.). З вашчыць < воск (гл.) пад уплывам лексемы ла́шчыць2, рус. лощить.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)