безу́мец

1. (сумасшедший) уст. вар’я́т, -та м.;

2. (безрассудный человек) вар’я́т, -та м., шалёны, -нага м., безразва́жны, -нага м., утрапёны, -нага м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вар’я́тка ж.

1. сумасше́дшая, умалишённая, поме́шанная;

2. безу́мная, сумасше́дшая;

1, 2 см. вар’я́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умалишённый

1. прил. звар’яце́лы, псіхі́чна хво́ры;

2. сущ. вар’я́т, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́бзем, прысл.

Разм. Тое, што і вобземлю. Каваль бразнуў ключ вобзем і, як вар’ят, выскачыў з канторы. Чорны. [Вейс:] А на стрэлках я-ак матанула нас, дык механік мой з услончыка бррык вобзем і ляжыць. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юро́дзівы, ‑ая, ‑ае.

1. Дурнаваты, блізкі да вар’яцтва. Юродзівы хлопец.

2. у знач. наз. юро́дзівы, ‑ага, м. У веруючых, рэлігійных людзей — вар’ят, які валодае дарам прадказання. Распаўсюджвалі розныя небыліцы багамольцы, юродзівыя, а ў першую чаргу духавенства. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вар’ява́ць, варʼява́цца. Укр. дыял. варіюва́ти ’тс’. Запазычанне з польск. warjować ’тс’, а гэта паходзіць ад лац. variare ’змяняць’; гл. Брукнер, 602. Не пераконвае Рудніцкі (1, 316), які ўкр. варіюва́ти лічыць вытворным ад варія́т (< польск. warjat). Параўн. вар’я́т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Місю́гінвар’ят’ (Шат.), рус. миши́гинер ’дурны, юродзівы’. З ідыш ein Meschuggener (чэш. mišuge, mešuge ’тс’), якое са ст.-яўр. mesuggah (Шатэрнік, 158; Фасмер, 2, 630). Не выключана магчымасць кантамінацыі ідыш і слова, утворанага (накшталт чэш. misogyn ’жанчынаненавіснік’) са ст.-грэч. μισέω ’ненавідзець’ і γυνή ’жанчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

безу́мно нареч.

1. па-вар’я́цку, як вар’я́т, шалёна; безразва́жна, неразу́мна;

2. шалёна, надзвыча́йна, страшэ́нна; ве́льмі мо́цна; см. безу́мный 1, 2;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шале́нец, ‑нца, м.

Шалёны чалавек, вар’ят. Толік ад нечаканасці аж сумеўся: што ён надумаў, гэты шаленец? А Юзік, выйшаўшы з варот, стаў, падняў стрэльбу і навёў яе... Куды б, вы думалі? У самы лабок Патрубейкавай хаты, у самае акенца, за якім стаіўся Толік. Вітка. // Пра вельмі безразважнага чалавека. Нас абавязвае эпоха Суняць шаленцаў лютых, Каб жыць і кроіць цёплы бохан Без атамнай атруты. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безу́мный

1. разг. вар’я́цкі, шалёны; (безрассудный) безразва́жны, неразу́мны;

2. (чрезвычайный) разг. шалёны, надзвыча́йны, страшэ́нны; (сильный) ве́льмі мо́цны;

3. сущ. (сумасшедший) уст. вар’я́т, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)