глу́пства, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Дурны ўчынак, думка, недарэчнасць.

2. Што-н. нязначнае, дробязнае.

Не варта гаварыць пра г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драбні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Падрабязнасць, дробны факт, дэталь.

Карту ён ведаў да драбніц.

Ці варта спрачацца з-за драбніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драндуле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м. (разм., жарт.).

Стары экіпаж, аўтамабіль і пад.

Ці варта трэсціся на гэтым драндулеце?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагавары́цца, -ару́ся, -о́рышся, -о́рыцца; зак.

Незнарок сказаць тое, чаго не варта гаварыць.

П. аб сваіх задумах.

|| незак. прагаво́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збалбатну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., што (разм.).

Сказаць тое, чаго не варта было гаварыць; прагаварыцца ў гутарцы.

З. глупства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарачы́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; незак.

Узбуджана дзейнічаць, праяўляць паспешлівасць, нецярпенне.

Не варта г. ў гэтай справе.

|| зак. разгарачы́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разду́мацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Больш і лепш падумаць, памеркаваць.

Р. над прапановай.

2. Падумаўшы, змяніць ранейшую думку; адумацца.

Раздумаўся, не варта будаваць дачу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ня́ньчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак.

1. з кім. Даглядаць дзіця.

2. перан., з кім-чым. Празмерна клапаціцца аб кім-, чым-н., удзяляць шмат увагі каму-, чаму-н.

З ім не варта н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ніку́ды нареч. никуда́;

гэ́та н. не ва́ртаэ́то никуда́ не годи́тся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кардо́н², -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пагранічны або загараджальны атрад; пост аховы.

2. Месца, дзе знаходзіцца такі атрад ці пост, варта.

3. Дзяржаўная мяжа, граніца (разм.).

Жыць за кардонам.

|| прым. кардо́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)