сасу́дзіста-валакні́сты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сасу́дзіста-валакні́сты сасу́дзіста-валакні́стая сасу́дзіста-валакні́стае сасу́дзіста-валакні́стыя
Р. сасу́дзіста-валакні́стага сасу́дзіста-валакні́стай
сасу́дзіста-валакні́стае
сасу́дзіста-валакні́стага сасу́дзіста-валакні́стых
Д. сасу́дзіста-валакні́стаму сасу́дзіста-валакні́стай сасу́дзіста-валакні́стаму сасу́дзіста-валакні́стым
В. сасу́дзіста-валакні́сты (неадуш.)
сасу́дзіста-валакні́стага (адуш.)
сасу́дзіста-валакні́стую сасу́дзіста-валакні́стае сасу́дзіста-валакні́стыя (неадуш.)
сасу́дзіста-валакні́стых (адуш.)
Т. сасу́дзіста-валакні́стым сасу́дзіста-валакні́стай
сасу́дзіста-валакні́стаю
сасу́дзіста-валакні́стым сасу́дзіста-валакні́стымі
М. сасу́дзіста-валакні́стым сасу́дзіста-валакні́стай сасу́дзіста-валакні́стым сасу́дзіста-валакні́стых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мача́лісты, -ая, -ае (разм.).

Валакністы, падобны да мачалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

волокни́стый валакні́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́та, -ы, ДМ ва́це, ж.

Валакністы матэрыял з бавоўны, шэрсці або сінтэтычны, прызначаны для медыцынскіх, бытавых і тэхнічных мэт.

Стэрыльная в.

Паліто на ваце.

Мінеральная вата — сінтэтычны валакністы цепла- і гукаізалюючы будаўнічы матэрыял.

|| прым. ва́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

древе́сно-волокни́стый драўня́на-валакні́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азбе́ст, -у, М -сце, м.

Валакністы белы мінерал, ужыв. як вогнетрывалы матэрыял.

|| прым. азбе́ставы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мача́лісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Валакністы; падобны да мачалы. З самай ранняй вясны гаманлівыя гракі працавіта расцягвалі мачалістыя валокны на свае .. гнёзды. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́та, ‑ы, ДМ ваце, ж.

Пушысты, валакністы матэрыял, звычайна з бавоўны, прызначаны для медыцынскіх, бытавых і тэхнічных мэт. Ваваўняная вата. Шарсцяная вата. Паліто на ваце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Лыкава́ты, лыкова́тый ’нятлусты (пра сала, мяса)’ (лун., Шатал.). Да лы́ка1. Матывацыя: ’валакністы, жылісты, падобны цвёрдасцю да лыка’, як тураў. лыкова́ты ’мачалісты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лён, лёну і ільну́; мн. льны (ільны́), ‑о́ў; м.

1. Травяністая расліна сямейства лёнавых, са сцяблоў якой атрымліваюць валакно, а з семя — алей. Сеяць лён. Рваць лён. Лён-даўгунец. □ Зацвітае ў палях нашых лён, Валакністы лянок сінявокі. Хведаровіч. Я іду... Рассцілаюць дзяўчаты ільны — Нібы гаці пракладваюць простыя. Панчанка. // толькі мн. (льны́ (ільны́), о́ў). Пасевы, усходы гэтай расліны. Глядзі, вунь зацвітаюць ільны: возера, мяккага блакітнага колеру разляглося на даляглядзе. Гамолка.

2. Валакно, якое вырабляецца са сцяблоў гэтай расліны. Прасці лён.

•••

Горны лён — від азбесту, здольнага расшчапляцца на вельмі тонкія валокны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)