зату́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зату́х, -хла; зак.

1. Перастаць гарэць, патухнуць.

Агонь затух.

Спрэчкі затухлі (перан.: спыніліся).

2. Слабеючы, перастаць вагацца, заціхнуць, спыніцца.

Ваганні глебы затухлі.

|| незак. затуха́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Важка́ццавагацца, сумнявацца’ (Нас.). Да вага. Параўн. важгацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ківіля́ццавагацца, боўтацца ў бакі’ (ТС). Гл. ківіляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Важґа́цца1 ’прагінацца’ (гук ґ выбухны) (З нар. сл.): «кладка важгаецца». Да вага (?). Магчыма, кантамінацыя ва́жыццавагацца, хістацца’ (Мат. Гом.) і вагацца. Параўн. рус. провеситься, серб.-харв. ва́гнути узважыць’ і ’прагнуцца’.

Важга́цца2. Гл. важдацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вага́лка ’гушкалка’ (З нар. сл.). Да вагацца ’качацца, гушкацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вага́нне ср.

1. колеба́ние, пока́чивание;

2. перен. колеба́ние;

1, 2 см. вага́цца;

без ~ння — без колеба́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Вагацца некаторы час. Маятнік гадзінніка павагаўся і стаў.

2. Пабыць у нерашучасці на працягу нейкага часу. Ваня крыху павагаўся, але згадзіўся: — Прыходзьце. Чым магу — памагу. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ва́жыцца1вагацца, хістацца’ (Мат. Гом.). Да важыць (гл.).

Ва́жыцца2 ’ўзважвацца; адважвацца, рашацца’ (Гарэц.); ’спрабаваць’ (Шн., 142). Да важыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мідыґава́цца ’быць у нерашучасці, вагацца’ (ваўк., Сл. ПЗБ). З польск. medykować, mendykować < medytować ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 65; Варш. сл., 2, 916).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. чым. Хістаць, паварочваць з боку ў бок.

В. хвастом.

2. Рухацца па звілістай лініі або рабіць крутыя павароты.

Дарога віляла паміж скал.

3. перан. Вагацца ў разважаннях, ухіляцца ад прамога адказу (разм.).

Трэба гаварыць праўду, а не в.

|| аднакр. вільну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.).

|| наз. віля́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)