кій, кі́я, мн. кіі́, кіёў, м.

1. Прамая тонкая палка.

Бярозавы к.

2. Доўгая прамая палка з патанчэннем на канцы для гульні ў більярд.

Не кіем дык палкай; ці кіем ці палкай (разм.) — усё роўна, тое самае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маркёр 1, ‑а, м.

Асоба, якая прыслужвае і вядзе падлік пры гульні ў більярд.

[Фр. marqueur.]

маркёр 2, ‑а, м.

Спец. Прыстасаванне, якім праводзяцца пасяўныя або пасадачныя разоркі ці радкі. Прайшліся [жанкі] па ўчастку маркёрам, спачатку ўздоўж, а потым упоперак. Кулакоўскі.

[Фр. marqueur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

білья́рдны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да більярда. Більярдны кій. Більярдны шар. Більярдны стол.

2. у знач. наз. білья́рдная, ‑ай, ж. Пакой для гульні ў більярд. У гэтую восень будуць гатовы да перасадкі сорак тысяч прышчэпаў. Далей — клуб: зала месцаў так на чатырыста, са сталай гукавой кінаўстаноўкай,.. бібліятэка, більярдная... Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маркёр1 ’асоба, якая прыслужвае і вядзе падлік пры гульні ў більярд’ (ТСБМ). Праз рус. мову з франц. marqueur < marquer ’рабіць паметы, зазначаць’ (Фасмер, 2, 574), якое з ням. Mark(e) (гл. марка).

Маркёр2 ’прыстасаванне, якім праводзяцца пасяўныя або пасадачныя радкі ці разоркі’ (ТСБМ), марке́р ’тс’ (Жд. 1). З польск. markier або з рус. маркёр, якія з франц. marqueur (як маркёр1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кій, кія, м.

1. Прамая тонкая палка. Выламаць кій. Арэхавы кій. // Палка для апоры пры хадзьбе. Цётка абапіралася на тоўсты бярозавы кій (дагэтуль ніхто яе з кіем не бачыў), і рукі яе калаціліся. Шамякін.

2. Доўгая прамая палка з патанчэннем на канцы для гульні ў більярд.

•••

Не кіем дык палкай; ці кіем ці палкай — усё роўна, тое самае.

У старца кій адабраць — забраць у беднага апошняе.

[Польск. kij.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)