выхваля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

Разм.

1. Выхваляць самога сябе; хваліцца. Пакрысе бяседа ўвайшла ў тое рэчышча, калі пачынаецца бязладная гамана, калі мужчыны пачынаюць адзін перад адным выхваляцца. Сабаленка.

2. Зал. да выхваляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесе́да

1. (разговор) гу́тарка, -кі ж., размо́ва, -вы ж.;

2. обл. (вечеринка, пирушка) бясе́да, -ды ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вясе́лле, вясе́лля, весі͡еле, высі́льле, вясе́лё ’вясельная дружына’; ’вяселле’ (БРС, Нас., Булг., Мядзв., Гарэц., Шат., Мал., Грыг., Бяс., віл., З нар. сл., Сцяшк., ДАБМ, к. 338), укр. весі́лля ’тс’, рус. паўдн., смал., пск., валаг., арханг., урал. веселье ’вяселле’, свярдл., арханг. ’вечарынка’, ст.-рус. веселье ’радасць, забава, пацеха’; ’вяселле’, польск. wesele ’весялосць, радасць, забава’; ’бяседа’; ’банкет’; ’вяселле’; ’шлюб у касцёле’; ’хрэсьбіны’, н.-луж. wjasele ’радасць, весялосць’, в.-луж. wjeselo ’радасць, пацеха, асалода, забава’, чэш. veselí ’вясёлы, радасны настрой, весялосць’; ’вясёлая забава’; ’вяселле’, славац. veselie ’вяселле’, уст. ’весялосць, забава, добры настрой’, славен. vesélje ’радасць, пацеха, забава, асалода’, серб.-харв. весе́љебяседа, забава, весялосць’, макед. веселие ’весялосць, банкет, бяседа’; ’урачыстасць, свята’, балг. веселие ’весялосць, свята’. Да прасл. veselьje, якое ўтворана ад вясёлы (гл.) і абстрактнага суф. ‑ьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сябры́на, ‑ы, ж.

Разм. Кола, асяроддзе сяброў. Папрыходзілі сваякі і сябрына ўся. Чорны. Пападваконню ўжо вісла ўся Акілініна сябрына, што выспеўвала з ёй на бярвенні да позняй ночы. Вітка. // Сяброўская бяседа, пачастунак. Сябрына скончылася позна. І калі разыходзіліся па сваіх хатах, кожны ціснуў мне руку, запрашаў у госці. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укру́г, прысл. і прыназ.

Абл.

1. прысл. Кругом, вакол. Раз бяседа вялікая ў князя была: На пасад дачку княжну садзілі; За сталом він заморскіх крыніца цякла, Бегла музыка ўкруг на паўмілі. Купала.

2. прыназ. з Р. Вакол чаго‑н. Няяркая, маленькая вясёлка Укруг месяца ледзь бачна зіхаціць. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вечарынка ’вячэрняя пагулянка з музыкай і танцамі’ (КТС, БРС, Касп., Бяльк.), клім. вічарінка ’тс’, укр. вечери́нкабяседа ўвечары’, палес. вечори́нка ’невялікае вяселле, якое спраўляецца на працягу аднаго дня’, рус. вечери́на ’вячэрняя забава моладзі’; ’перадвясельны вечар’; ’дзявочнік’; ’развітальны вечар сяброў маладога напярэдадні вяселля’, вечери́нка ’перадвясельны вечар’, арханг. вечеринкибяседа, вячоркі’, польск. wieczorynek ’вячэрняя забава’; ’забава маладога і яго бацькі ў сватоў да агледзін’, wiecerynki ’вячоркі’, славац. уст. večerinka ’вячэрняя забава, вечарынка’, серб.-харв. вечѐринка ’вечарынка’, вечѐрина ’вячоркі, вечарынка’, макед., балг. вечеринка ’тс’. Ад večerina і суф. ‑k‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пи́ршество ср., уст. банкетава́нне, -ння ср., балява́нне, -ння ср.; (пир) банке́т, -ту м.; бясе́да, -ды ж.; (бал) баль, род. ба́лю м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сябры́на ’кола, асяроддзе сяброў; сяброўская бяседа’ (ТСБМ), ’суполка, арцель’ (Ласт.), ’хаўрус работнікаў’ (Гарэц.), ’блізкія па поглядах людзі, дружбакі; талака, грамада’ (Янк. БП, Сцяшк.), ’супольнікі’ (Сержп. Прымхі). Зборны назоўнік ад сябар (гл.), параўн. себра, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́піўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. ‑півак; ж.

1. Выпіванне спіртных напіткаў. Абед з выпіўкай. □ Заглянула [Тамара] па дарозе.. у сельмаг і застала там свайго мужа Кірыла за выпіўкай. Дуброўскі.

2. Бяседа, пачастунак з віном, гарэлкай.

3. Тое, што прызначана для выпівання; віно, гарэлка. Сталы трашчалі ад выпіўкі і закускі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сею́мбяседа’ (бяроз., Шатал.). Відавочна, народная пераробка слова сейм (гл.). Параўн. посемова́ты ‘пагаманіць, параіць’ (там жа). Параўн. таксама рус. алан., арх. су́йма, суём ‘сход, людскі сход для размовы аб справах’, якое, паводле Фасмера, 3, 797, ад *sǫ‑ і *jьmъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)