блонди́н бландзі́н, -на м., бяля́вы, -вага м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

белесова́тый, белёсый

1. белава́ты;

2. (о волосах) бяля́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бландзі́ністы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Светларусы, бялявы. [Волечка] высокая ростам, з пышнымі бландзіністымі валасамі, густа прычэсанымі пад хусцінку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

светлагало́вы, ‑ая, ‑ае.

Са светлымі валасамі; бялявы. Хлопчык босы бяжыць да дубровы. Па дровы, Хлопчык светлагаловы, Пяцігадовы... Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

светлавало́сы, ‑ая, ‑ае.

Са светлымі валасамі; бялявы. Радыст, маленькі светлавалосы хлопец, корпаўся каля сваёй скрынкі, стоячы на каленях. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тва́рык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да твар (у 1 знач.). Нейкі смутак прабяжыць іншы раз па .. замурзаным тварыку [Агаткі]. Колас. Валюшка абудзілася першай. Ружовы ранішні прамень пяшчотна казытаў яе бялявы тварык. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўстава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху тоўсты. Валянцін, высокі, крыху таўставаты, бялявы хлопец .. хадзіў па пакоі. Грахоўскі. Губы [у Захара Лемеша] хоць трохі таўставатыя і часамі крывяцца, але гэта ўжо — здабытак яго старшынскай важнасці, а не падарунак прыроды. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лысма́чкі ’лісіцы’ (нараўл., Мат. Гом.). З ⁺лісава́чкі, якое з ⁺лісава́ты ’рыжы’, параўн. польск. lisowatyбялявы, рудаваты, рыжы’, каш. ləsovatï, ləsatï, рус. арханг. лисавка ’рыжавалосая дзяўчына’. У лексемы ⁺лісавачкі ацвярдзела л‑, выпала ‑а‑ перад ‑в‑, а ‑в‑ перайшло ў ‑м‑ (у выніку зяцямнення формы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асе́ліца, ‑ы, ж.

Наваколле паселішча. Сялом.. [Ігнась і таварышамі] ісці не наважваліся, а звярнулі на аселіцу, па выхаджанай сцежцы паўз гумны пайшлі к Ігнасю дахаты. Мурашка. Іду, а над крыніцаю Туман бялявы сцелецца, І дыхае аселіца Пахучай медуніцаю. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фасо́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм. Трымацца з фасонам (у 3 знач.); фарсіць. Косцік, звесіўшы свой бялявы хвалісты чуб на мяхі, фасоніў доўга. Яго ўжо некалькі разоў прасілі дзяўчаты сыграць, а ён быццам і не чуе. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)