ала́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Невялікі тоўсты мучны або бульбяны блін, спечаны на патэльні, звычайна з адной лыжкі цеста.

Пышныя аладкі.

|| памянш. ала́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ала́дачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

булён, ‑у, м.

1. Нічым не запраўлены мясны адвар. [Гаспадыня:] — Вы будзеце есці курыны булён? Гартны.

2. Бульбяны суп, засквараны салам. Дзед Лукаш чысціў бульбу — збіраўся варыць булён. Якімовіч.

[Фр. bouillon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыша́н, ‑а, м.

1. Адрэзаны плоскі кусок чаго‑н. ядомага. Крышан сала.

2. толькі мн. (крышаны́, о́ў). Абл. Бульбяны суп. — Крышаны гатовы, — будзіў мяне дзед, тармосячы за плячук. — Мыйся... Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крапа́нік ’піражок, начынены цыбуляй з алеем’ (Нар. лекс.), ’бульбяны піражок з капустай’ (Жд. 2). Гл. крапінка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ззя, му́зя ’працёрты бульбяны суп’, ’павідла з ягад і мукі’ (драг., пін., Вешт.; іван., стол., Сл. Брэс.). Да муза2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крухма́л, ‑у, м.

1. Вуглявод асобага саставу, які ўтвараецца ў зялёных частках большасці раслін і адкладваецца ў клубнях, насенні, лісці ў выглядзе зярнят.

2. Белы парашок без смакавых якасцей, які атрымліваецца з некаторых раслін (прымяняецца ў харчовай, хімічнай і тэкстыльнай прамысловасці). Бульбяны крухмал. Рысавы крухмал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вару́нкібульбяны суп; агульная назва супа’ (Вешт.). З варо́нкі (да варо́ны < вары́ць) з палескім пераходам о > у ў закрытым складзе (але параўн. «Запрэ́гла са́лом варо́нак», Вешт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кандзёрбульбяны суп’ (б.-каш., Мат. Гом.), драг. кань‑ дёр ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусік паведамл.). Няясна. Малапераканаўча Фасмер (2, 179) ад ка‑н‑дёр < драть ’лушчыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Варо́нца, варо́нцэ мн. л. ’бульбяны суп; суп наогул’ (Вешт.). Марыць, ад варане́ц (ці варо́нец) < вары́ць, варо́ны. Параўн. рус. варене́ц (аб гэтым слове гл. Шанскі, 1, В, 20).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́тарны, ‑ая, ‑ае.

1. Непрыемны ад празмернай канцэнтрацыі якіх‑н. якасцей (пра смак, пах і пад.). Смачны бульбяны водар перабівае цяжкі, прытарны пах каніны. С. Александровіч. Кругом было ціха. Пахла, здавалася, гуркамі, белапузымі гарбузамі, якія яшчэ спелі, махрыстым прытарным маркоўнікам... Ермаловіч.

2. перан. Празмерна, ненатуральна саладжавы. Прытарная ветлівасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)