выстро́йваць

‘ставіць строем; будаваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выстро́йваю выстро́йваем
2-я ас. выстро́йваеш выстро́йваеце
3-я ас. выстро́йвае выстро́йваюць
Прошлы час
м. выстро́йваў выстро́йвалі
ж. выстро́йвала
н. выстро́йвала
Загадны лад
2-я ас. выстро́йвай выстро́йвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выстро́йваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

будо́ўля, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. гл. будаваць.

2. Будаўнічы аб’ект, а таксама тэрыторыя, дзе што-н. будуецца.

Працаваць на будоўлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарманізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Пабудаваць (будаваць) акорды згодна з правіламі гармоніі.

Г. народную песню.

|| наз. гарманіза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разду́мацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Больш і лепш падумаць, памеркаваць.

Р. над прапановай.

2. Падумаўшы, змяніць ранейшую думку; адумацца.

Раздумаўся, не варта будаваць дачу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зи́ждить несов., книжн., уст. твары́ць, ствара́ць; (строить) будава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе.

Зак. да будаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабудо́ва, -ы, мн. -ы, -до́ў, ж.

1. гл. будаваць.

2. Будова (у 1 знач.); структура, канструкцыя.

П. сказа.

Жалезабетонная п.

3. Вучэнне, тэорыя, сістэма разважанняў (кніжн.).

Лагічныя пабудовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стро́іцца¹, стро́юся, стро́ішся, стро́іцца; незак. (разм.).

1. Мець намер, збірацца.

Дзядзька строіўся будаваць хату.

2. Прыбірацца ў прыгажэйшае адзенне (разм.).

Дзяўчаты строіліся ў святочныя сукенкі, круціліся перад люстэркам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́фарбаваць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

Пакрыць фарбай; пафарбаваць. Дом — усім дамам дом. Акон на дзесяць махнула [Параска]. Правільна, будаваць дык будаваць. Выфарбавала. Як лялька стаіць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

будава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад будаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)