кро́вельный да́хавы;

кро́вельное желе́зоа́хавая) бля́ха;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бле́ха ’лямеш у плузе’ (Тарнацкі, Studia). Запазычанне з польск. дыял. blecha (blacha) ’тс’ (< ням. Blech). Тарнацкі, там жа. Адносна спрэчных момантаў гл. бля́ха. Параўн. яшчэ блешкабляха’ (Сцяшк. МГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перапа́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перапаліць.

2. у знач. прым. Які перапаліўся, сапсаваўся ад празмернага награвання. На папялішчы .. валяліся перапаленыя балеі, каструлі, бляха... Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашарпа́цца, ‑аецца; зак.

Знасіцца, абадрацца ў выніку працяглага або нядбайнага карыстання, нашэння. Партфель пашарпаўся. □ Вокны [касцёла] вузкія ды высокія — гэта добра, вежы можна ўкараціць, зняць, верхавінкі, рэбры на іх відаць, бляха ўжо добра пашарпалася. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бля́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Кавалачак бляхі (у 1 знач.).

2. Памянш. да бляха (у 2 знач.). З шапкі былі ўжо сарваны ўсе тыя бляшкі, якія раней паказвалі, да войска якой дзяржавы гэты салдат належаў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лату́нь ’сплаў медзі з цынкам’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы, у якой у XVIII ст. з новав.-ням. Latûn або з с.-н.-ням. laton або з італ. lattone < lattaбляха’ (Праабражэнскі, 1, 437; Фасмер, 2, 465; КЭСРЯ, 234). Расянен (Зб. Попе, 156) выводзіць рус. латунь з цюрк. *altuń.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́цівень ’тое, на чым пякуць піражкі, мяса’ (Інстр. 1), про́твень ’патэльня’ (Жд. 2), про́цвінь ’самаробная патэльня, бляха’ (Мат. Маг.), про́цвіна ’тс’ (шуміл., Сл. ПЗБ). З рус. про́тивень ’тс’, якое з ням. Bratpfanne ’тс’, з магчымым набліжэннем па народнай этымалогіі да слова против ’проці, супраць’. Гл. аб рускім слове Фасмер, 3, 383.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патэ́льня, патэ́льна, патэ́ліна, пэтэ́льня, пятэ́льня ’скаварада’ (ТСБМ; докш., Янк. Мат.; Др.-Падб., Сцяшк., Гарэц., Шпіл., Касп., Сл. ПЗБ) ’бляха (у пліце)’ (Шат.), ст.-бел. пателя (пательня, петелня) ’металічная талерка’, ’патэльня’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. patela, patelnia ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 103), якія з нар.-лац. ці з сярэдневяковага кніжн. лац. patella ’патэльня’ < patina ’тс’ (Трубачоў, Ремесл. терм., 298).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пру́ткі, ‑ая, ‑ае.

1. Цвёрды, але гнуткі. Свежае, яшчэ пруткае ржышча пахла жытам. Лобан. Шамцяць жыты неяк ціха-звонка, так шамцяць хіба яшчэ толькі пругкія густыя чараты на рацэ. Мурашка. Пазвоньвае пруткімі голлямі клён. Бялевіч. // Спружыністы, лёгкі ў рухах. [Старавойтаў] сярэдняга росту, сухі, але яшчэ пруткі. Гурскі. Пругкія Рыгоравы рукі здрыгануліся ад штуршка, але ён не выпусціў лемяша з зямлі. Гартны.

2. Жорсткі, каляны; цвёрды. Калошы былі мокрыя і пругкія, як бляха, і закасваць іх было няспрытна. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

но́ша, ‑ы, ж.

Груз, які пераносіцца на сабе. За плячыма ў чалавека была цяжкая ноша, а ў руках кіёк. Сергіевіч. А ноша ў нас не малая: у руках кош з булкамі, на галаве бляха з пірожнымі. Гурскі. // перан. Усё тое, што абавязан хто‑н. выканаць, здзейсніць. Узяць ношу не па плячу. □ Нялёгкая ноша лягла па плечы дваццаціпяцітысячніка Лісіенкі. «ЛіМ». // перан. Аб чым‑н., што прычыняе клопат, турботы. О неспакойная ноша Думак заўжды маладых, Скарбу ўпарты пошук, Першай удачы сляды! Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)