беражлі́ва нареч.

1. бережли́во;

2. бе́режно, бережли́во;

1, 2 см. беражлі́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

беражлі́васць ж.

1. бережли́вость;

2. бе́режность, бережли́вость;

1, 2 см. беражлі́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скупы́, -а́я, -о́е.

1. Празмерна беражлівы, да прагнасці ашчадны.

Скупая суседка.

Скупа (прысл.) траціць грошы.

2. Які сведчыць аб празмернай беражлівасці, прагнасці.

С. падарунак.

3. Які не дасягае крыху якой-н. меры, вагі і пад., няпоўны (разм.).

С. беркавец сена.

С. кілаграм цукру.

Скупая вячэра (бедная, мізэрная).

4. перан. Недастатковы, слабы ў сваім праяўленні; умераны, стрыманы.

С. дожджык.

Скупыя словы пахвалы.

С. на словы чалавек (які маўчыць).

|| наз. ску́пасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Па́трыць ’шукаць, выглядаць’ (браг., Шатал.). Укр. патраты ’ачышчаць птушак ад пер’яў, свіней ад шэрсці’, рус. кастр. патрать ’даражыць, берагчы’, польск. patrzeć ’глядзець, звяртаць увагу, выглядаць, сачыць, клапаціцца’, чэш. patřiti ’належыць’, opatrovati ’ахоўваць, пільнаваць’, славац. patriť ’тс’, patrať ’сачыць, вышукваць’, серб.-харв. патраты ’тс’, ’быць карысным’, patriti ’выпадаць на долю’, opatriti ’забяспечыць чым-н.’, балг. патры’, ’варажыць, загаворваць ад уроку’. Прасл. patriti ’глядзець, ’клапаціцца, берагчы’, роднаснае са ст.-інд. pūti ’ахоўвае, сцеражэ’, patar ’захавальнік’ (Лекаў, SOc, 1933, 12, 138–140; Фасмер, 3, 217), з’яўляецца раннім скіфа-сармацкім запазычаннем, параўн. ст.-іран. pairai ’ахоўваць, сцерагчы, валодаць’ (Трубачоў, Этимология–1965, 47–50; Мартынаў, Язык., 47). Гэты іранізм пашырыўся ў асноўным у зах.-слав. мовах, уступіўшы ва ўзаемадзеянне з тагачасным абсалютным сінонімам прасл. blʼusti, пашыраным на ўсходзе і поўдні Славіў параўн. бел. блюдкіберажлівы’, ’які заўсёды можа і мае чым пачаставаць госця’. Можна згадзіцца з Булыкам (Лекс. запазыч., 127) у тым, што ст.-бел. патраты ’глядзець’ (1501 г.) было запазычана са ст.-польск. patrzyć ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)