бегані́на, -ы, ж. (разм.).

1. Безупынны рух бягом у розных напрамках.

Б. дзяцей.

2. перан. Заняткі, турботы, якія патрабуюць спешкі, хаджэння па розных месцах.

Сёння цэлы дзень займаўся беганінай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспреста́нный бесперапы́нны; (беспрерывный) безупы́нны, няспы́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

всеча́сный уст. штогадзі́нны; заўсёдны, безупы́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непреста́нный беспераста́нны; (беспрерывный) безупы́нны; няспы́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неуста́нный няспы́нны; безупы́нны; (неутомимый) нясто́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безуста́нный уст. безупы́нны, няспы́нны; (неутомимый) нясто́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скалазу́б, ‑а, м.

Разм. Тое, што і зубаскал. Аўтух з сваёй кампаніяй скалазубаў прытарнаваўся да плота — вакол яго, як заўсёды, грымеў безупынны.. рогат. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безупы́нна,

Прысл. да безупынны. Вялікі доктар — час — спакойна і безупынна ідзе па свеце і лечыць, і гоіць. Чорны. Да апошняга біў сінявокі юнак, аўтамат лескатаў безупынна ў руках. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрекраща́ющийся прил. няспы́нны; (беспрестанный) беспераста́нны; (беспрерывный) бесперапы́нны; (безостановочный) безупы́нны; (нескончаемый) бяско́нцы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лаёнка 1 ’адна асобай штука бялізны’ (Мядзв.), ’ануча (аб чалавеку)’ (Нас.). Да лайно 3 (гл.). Суф. ‑ёнка ў выніку намінацыі ⁺лаёная бялізна, адзежына (як бялёнка, цалёнка, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 103).

Лаёнка 2, ла́інка ’безупынны гоман, крык з брыдкіх, абразлівых слоў’ (КЭС, лаг.). Да ла́янка < ла́яць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)