Бязо́днябездань’, укр. безо́дня і г. д. Да бе́здань (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бе́зна ’багністае, вадзяное месца, якое зарасло чаротам; дрыгва; глыбіня, бездань’ (Бяльк., Яшкін). З бе́здна (да бе́здань, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прадоннебездань, бяздонне’, ’прорва’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Нас., Касп., Сл. ПЗБ), прадо́нная ’тс’ (Нас.). Гл. бездань; аднак у дадзеным выпадку цяжкасці ўзнікаюць з семантыкай прыстаўкі. Не выключаны што гэта калька (прынамсі, частковая) літ. pragaras ’пекла, апраметная’ або pragarmėбездань, прорва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бяздо́нне, ‑я, ж.

Тое, што і бездань. А над гэтым [снежным] прасторам разгортвалася бяздонне яснага прадвясенняга неба. Колас. Потым хлопцаў доўга гушкаў параход над акіянскім бяздоннем. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Праздо́нніца ’бяздонне, бездань’ (Касп.). Да дно; утварэнне аналагічнае польск. przezden ’тс’, дзе, паводле Банькоўскага (2, 923), выступае przez ’без’, што ў такім значэнні лічыцца “выключна польскім”. Паланізм? Параўн. бездань, прадонне, праз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бязво́ддзе, ‑я, н.

Адсутнасць, нястача вады, вільгаці. Па голым стэпе, па бязводдзі, па спечанай, як блін, зямлі паўзлі, бы вусені, стагоддзі, пакуль у бездань не спаўзлі. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадо́нне, ‑я, н.

Бездань, бяздонне; прорва. Па крутых спадах імчыць ледніковы паток. Ён шуміць у вузкіх горных праходах,.. з грымотным гулам падае з абрываў у прадонні. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́здна ж.

1. бе́здань, -ні ж., бяздо́нне, -ння ср., прадо́нне, -ння ср., про́рва, -вы ж.;

2. (множество) разг. про́цьма, -мы ж., бе́зліч, -чы ж.;

бе́здна прему́дрости шутл. бе́здань праму́драсці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Адхла́ньбездань’ (Сцяшк. МГ, Федар. 1) < польск. otchłań ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бязэ́нніцабездань’ (Сцяц.), бязэ́ніца ’тс’, бязэ́нны ’бяздонны’ (Сцяшк. МГ). Утварэнне ад бе́зна (< бе́здна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)